Віктар Орбан прапануе ўнесьці зьмены ў Канстытуцыю
Прэм'ер Вугоршчыны не ўдакладніў, чаго будуць датычыць магчымыя зьмены.
Прэм'ер Вугоршчыны Віктар Орбан прапануе ўнесьці зьмены ў Канстытуцыю краіны. Гэты працэс будуць папярэднічаць дэбаты, якія пачнуцца ў верасьні й будуць працягвацца паўтары году.
„Увосень мы плянуем пачаць 1,5-гадовы перагляд Канстытуцыі”, - паведаміў Віктар Орбан у эфіры вугорскай грамадзкай радыёстанцыі.
„Мы хочам праверыць, як дзейнічае Асноўны закон, а таксама знайсьці патэнцыйныя прабелы, якія неабходна запоўніць новым тэкстам”, - дадаў прэм'ер Вугоршчыны.
Віктар Орбан не ўдакладніў, чаго будуць датычыць магчымыя зьмены. Ён толькі намякнуў, што яны павінны ліквідаваць відавочныя супярэчнасьці паміж Канстытуцыяй і іншымі законамі.
Партыя Віктара Орбана „Фідэс” рашуча перамагла на апошніх парлямэнцкіх выбарах. Гэта дазваляе ёй на ўвядзеньне зьменаў у Асноўны закон. У апошні раз вугорская Канстытуцыя была зьмененая ў 2011 годзе.
аз