Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь – на 101 месцы ў рэйтынгу міралюбнасьці

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 10.06.2018 10:32
Сёлета Беларусь паднялася ў рэйтынгу на два пункты і заняла 101-ую пазыцыю.
radyjo.net/Я.Іванюк

Інстытут эканомікі і міру (The Institute for Economics and Peace) прааналізаваў сытуацыю ў 163 краінах сьвету, у якіх жывуць 99,7 % насельніцтва.

У выніку быў складзены «Глябальны індэкс міралюбнасьці» (Global Peace Index).

Сёлета Беларусь паднялася ў рэйтынгу на два пункты й заняла 101-ую пазыцыю. На апошнім месцы (163) – Сірыя, а ачольвае рэйтынг Ісландыя.

Калі гаварыць пра суседзяў, то Расея на 154-м месцы, Польшча – на 32-м, Летува – на 36-м, Латвія – на 31-м, Украіна – на 152-м.

Падчас складаньня рэйтынгу ўлічвалі ўзровень зьяднанасьці грамадзтва, выкананьне правоў чалавека, узровень тэрарыстычнай пагрозы і тое, наколькі стабільнае эканамічнае й палітычнае становішча ў краіне.

belsat.eu/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт