Logo Polskiego Radia
Print

Польскі ўрад хоча стаць «міратворцам» паміж ЭЗ і ЗША

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 10.06.2018 10:56
Польшча бачыць у гэтым вялікі шанец для сябе.
Polish PM Mateusz MorawieckiPolish PM Mateusz MorawieckiPhoto: wikipedia.org/Bank BZ WBK, CC BY 1.0

«Польскі ўрад хоча быць інтэгратарам паміж Эўрапейскім Зьвязам і Злучанымі Штатамі», – сказаў прэм'ер-міністар у інтэрвію штодзёнцы «Gazeta Polska».

Матэвуш Маравецкі адзначыў, што з аднаго боку Польшча зьяўляецца саюзьнікам ЗША, а з другога – супрацоўнічае з Эўразьвязам. «Усе бачаць, што дарогі ЭЗ і Амэрыкі сталі моцна разыходзіцца, і цяпер залежыць ад нас, ці будзем мы будаваць сябе ў якасьці інтэгратара паміж двума субʼектамі, ці будзем мы ў нязручнай сытуацыі пастаянна манэўраваць паміж імі», – сказаў прэмʼер-міністар.

"Гэтае рашэньне дае вялікія шанцы для нашай краіны. На карысьць такога сцэнару мы працуем", – падкрэсьліў прэмʼер-міністар.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт