Logo Polskiego Radia
Print

На выбарах ПіС атрымала б на 12 працэнтных пунктаў больш чым ГП

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 10.06.2018 15:50
Гэтак паказвае апошняе апытаньне Інстытута Pollster, праведзенае па заказу Польскага тэлебачаньня TVP1.
www.sejm.gov.pl

Партыя «Права і справядлівасьць» (ПіС) атрымала б на 12 працэнтных пунктаў больш чым Грамадзянская плятформа (ГП). Гэтак паказвае апошняе апытаньне Інстытута Pollster, праведзенае па заказу Польскага тэлебачаньня TVP1. У парлямэнт не прайшла б апазыцыйная партыя «Сучасная» (Nowoczesna).

Калі б выбары ў Сэйм адбыліся ў пачатку чэрвеня, 40 працэнтаў з тых, хто заявіў аб сваёй гатоўнасьці прыняць у іх удзел, прагаласавалі б за «Права і справядлівасьць», 28 працэнтаў падтрымалі б Грамадзянскую плятформу.

Неабходны парог 5 працэнтаў прайшлі б партыі Кукіз’15 (8 працэнтаў), Саюз левых дэмакратычных сіл (7 адсоткаў) і Польская сялянская партыя (5 працэнтаў). Апытаньне паказвае, што у Сэйм не прайшлі б апазыцыйныя партыі «Сучасная», Партыя «Свабода» і Партыя «Разам», якія атрымалі па 4 працэнты.

Апытаньне было праведзена 6-7 чэрвеня па рэпрэзэнтатыўнай выбарцы 1073 дарослых палякаў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт