Logo Polskiego Radia
Print

Як дваранства працавала на карысьць Гарадзеншчыны

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 10.06.2018 13:50
У Горадні завяршаецца канфэрэнцыя, прысьвечаная вядомым жыхарам гэтых зямель з XIX/XX стст.
фото: facebook.com/Гродно

У Горадні сёньня другі – апошні дзень навуковай канфэрэнцыі, прысьвечанай вядомым жыхарам гэтых зямель з канца дзевятнаццатага і пачатку дваццатага стагодзьдзя. У сустрэчы прымаюць удзел беларускія й польскія гісторыкі зь некалькіх навукова-дасьледчых цэнтраў.

Канфэрэнцыя прысьвячаецца працы дваранства на карысьць разьвіцьця грамадзтва і эканомікі Гарадзеншчыны пасьля падзеньня Студзеньскага паўстаньня 1863 г.

Прафэсар Юліян Віньніцкі з Вроцлаўскага ўнівэрсытэту адзначыў, што гэты пэрыяд прывёў да павышэньня эканамічнага, інтэлектуальнага ўзроўню, а таксама ідэнтычнасьці мясцовых жыхароў. Найбольш яскравым і вядомым прадстаўніком гэтага часу была Эліза Ажэшка.

Канфэрэнцыя была арганізавана Польскім Генэральным консульствам у Горадні, Фондам дапамогі палякам на Ўсходзе і Саюзам палякаў Беларусі, непрызнаваным мясцовымі органамі ўлады.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт