Logo Polskiego Radia
Print

Вугоршчына абвясьціла трывогу з-за Ўкраіны

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 10.06.2018 16:13
Ваенныя паднялі ў паветра зьнішчальнікі з-за самалёта, які парушыў паветраную прастору Вугоршчыны з боку Ўкраіны.
Foto: flickr.com

Невялікі самалёт з Украіны сёньня ноччу, 10 чэрвеня, парушыў паветраную прастору Вугоршчыны. З-за гэтага вугорскія паветраныя сілы былі прыведзены ў баявую гатоўнасьць.

Інцыдэнт адбыўся на ўкраінска-вугорскай мяжы ў раёне пункта пропуску Лужанка – Берэгшурань.

Адзначаецца, што памежныя службы адразу абвясьцілі стан трывогі і праінфармавалі адпаведныя органы бясьпекі NATO. Таксама ў паветра паднялі шматмэтавыя зьнішчальнікі чацьвёртага пакаленьня Saab JAS 39 Gripen швэдзкай вытворчасьці.

Вугорскія ваенныя адзначылі, што самалёт, які прыбыў з Украіны, пакінуў паветраную прастору Вугоршчыны пасьля шэрагу манэўраў. «Не выключаецца, што гэта чарговы кантрабандны самалёт.

Нагадаем, у студзені гэтага года ў Вугоршчыне затрымалі ўкраінскі самалёт Ан-2, на якім перавозілі нелегалаў. Пазьней было ўстаноўлена, што самалёт належыць жыхару Данбаса. Мужчына з Аўдзееўкі падазраваўся ў незаконнай дзейнасьці, але не быў затрыманы.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт