Logo Polskiego Radia
Print

Эўразьвяз раздае бясплатныя квіткі на цягнікі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.06.2018 16:11
Эўрапейская камісія выбярэ 15 тысяч чалавек, якія атрымаюць бясплатныя білеты на чыгунку.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: Didgeman/pixabay.com/CC0 Public DomainЗдымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: Didgeman/pixabay.com/CC0 Public DomainPhoto: Didgeman/pixabay.com/CC0 Public Domain

Эўразьвяз раздае бясплатныя квіткі на цягнікі
Праект мае пілятажны характар. Эўрапейская камісія хоча паўтарыць яго ўвосень.
Сёньня апоўдні быў афіцыйна запушчаны партал DiscoverEU. Пры яго дапамозе да 26 чэрвеня маладыя эўрапейцы могуць забраніраваць бясплатныя чыгуначныя квіткі на паездкі па Эўропе.
Кандыдатам павінна быць больш за 18 гадоў. Бясплатныя квіткі змогуць атрымаць, як індывідуальныя асобы, так і групы да пяці чалавек.
Дзеля таго на сайце трэба апісаць дэталі плянаванай паездкі, якая можа працягвацца максымальна да 30 дзён і ахопліваць чатыры краіны. Паездка павінна таксама адбыцца ў пэрыяд з 9 ліпеня па 30 верасьня.
Кандыдаты таксама павінны ўзяць удзел у віктарыне на тэму Эўразьвязу. На падставе вынікаў віктарыны, Эўрапейская камісія выбярэ 15 тысяч чалавек, якія атрымаюць бясплатныя білеты на чыгунку.
У праекце Эўракамісіі з польскага боку ўдзельнічае польская дзяржаўная чыгунка PKP.
Праект мае пілятажны характар. Эўрапейская камісія хоча паўтарыць яго ўвосень. У гэтым годзе на праект былі выдзеленыя 12 мільёнаў эўра.
аз

Сёньня апоўдні быў афіцыйна запушчаны партал DiscoverEU. Пры яго дапамозе да 26 чэрвеня маладыя эўрапейцы могуць забраніраваць бясплатныя чыгуначныя квіткі на паездкі па Эўропе.

Кандыдатам павінна быць больш за 18 гадоў. Бясплатныя квіткі змогуць атрымаць як індывідуальныя асобы, так і групы да пяці чалавек. Дзеля гэтага на сайце трэба апісаць дэталі плянаванай паездкі, якая можа працягвацца максымальна да 30 дзён і ахопліваць чатыры краіны. Паездка павінна таксама адбыцца ў пэрыяд з 9 ліпеня па 30 верасьня.

Кандыдаты таксама павінны ўзяць удзел у віктарыне на тэму Эўразьвязу. На падставе вынікаў віктарыны Эўрапейская камісія выбярэ 15 тысяч чалавек, якія атрымаюць бясплатныя білеты на чыгунку.

У праекце Эўракамісіі з польскага боку ўдзельнічае польская дзяржаўная чыгунка PKP.

Праект мае пілятажны характар - Эўрапейская камісія хоча паўтарыць яго ўвосень. У гэтым годзе на праект было выдзелена 12 мільёнаў эўра.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт