Logo Polskiego Radia
Print

Санкцыі супраць Пхэньяна будуць дзейнічаць да моманту поўнай дэнуклеарызацыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.06.2018 12:01
Дзяржсакратар ЗША прыбыў у Сэул, каб сустрэцца з прадстаўнікамі саюзных краін ЗША ў рэгіёне.
Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо. PAP/EPA/YONHAPДзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо. PAP/EPA/YONHAPPAP/EPA/YONHAP

Пампэо: Санкцыі супраць Пхэньяна будуць дзейнічаць да моманту поўнай дэнуклеарызацыі
Дзяржсакратар ЗША прыбыў у Сэул, каб сустрэцца з прадстаўнікамі саюзных краін ЗША ў рэгіёне.
„Эканамічныя санкцыі ў дачыненьні да Паўночнай Карэі будуць дзейнічаць да моманту поўнай дэнуклеарызацыі краіны”, - заявіў сёньня ў Сэуле дзяржаўны сакратар ЗША.
Майк Пампэо паведаміў пра гэта падчас сустрэчы зь міністрамі замежных спраў Паўднёвай Карэі й Японіі.
Дэклярацыя дзяржсакратара ЗША прагучала празь некалькі дзён пасьля гістарычнай сустрэчы Дональда Трампа й Кім Чэн Ына.
У Сынгапуры лідары ЗША й Паўночнай Карэі падпісалі сумесную заяву з мэтай усталяваньня новых адносінаў паміж абедзьвюма краінамі. Падчас гэтай сустрэчы Кім Чэн Ын пацьвердзіў свае папярэднія абяцаньні імкнуцца да „поўнай дэнуклеарызацыі Карэйскай паўвыспы”.
Тым ня менш Паўднёвая Карэя й Японія скептычна ставяцца да гэтых абяцаньняў.
Майк Пампэо прыбыў у Паўднёвую Карэю з Сынгапуру, каб сустрэцца з прадстаўнікамі саюзных краін ЗША ў рэгіёне й паясьніць словы Дональда Трампа аб прыпыненьні цыклічных амэрыканска-паўднёвакарэйскіх вайсковых манэўраў.
аз

„Эканамічныя санкцыі ў дачыненьні да Паўночнай Карэі будуць дзейнічаць да моманту поўнай дэнуклеарызацыі краіны”, - заявіў сёньня ў Сэуле дзяржаўны сакратар ЗША.

Майк Пампэо паведаміў пра гэта падчас сустрэчы зь міністрамі замежных спраў Паўднёвай Карэі й Японіі.

Дэклярацыя дзяржсакратара ЗША прагучала празь некалькі дзён пасьля гістарычнай сустрэчы Дональда Трампа й Кім Чэн Ына.

У Сынгапуры лідары ЗША й Паўночнай Карэі падпісалі сумесную заяву з мэтай усталяваньня новых адносінаў паміж абедзьвюма краінамі. Падчас гэтай сустрэчы Кім Чэн Ын пацьвердзіў свае папярэднія абяцаньні імкнуцца да „поўнай дэнуклеарызацыі Карэйскай паўвыспы”.

Тым ня менш, Паўднёвая Карэя й Японія скептычна ставяцца да гэтых абяцаньняў.
Майк Пампэо прыбыў у Паўднёвую Карэю з Сынгапуру, каб сустрэцца з прадстаўнікамі саюзных краін ЗША ў рэгіёне й паясьніць словы Дональда Трампа аб прыпыненьні цыклічных амэрыканска-паўднёвакарэйскіх вайсковых манэўраў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт