Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь уваходзіць у тройку лідараў па росту коштаў на тэрыторыі былога СССР

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.06.2018 09:52
а выніках пяці месяцаў цэны павялічыліся на 2,5%.
pixabay.com/Public Domain CC0

Беларусь уваходзіць у тройку лідараў па росту коштаў на тэрыторыі былога СССР у бягучым годзе.
Нягледзячы на травеньскую дэфляцыю, Беларусь па-ранейшаму займае трэцяе месца па росьце спажывецкіх цэн на тэрыторыі былога СССР у гэтым годзе.
Па выніках пяці месяцаў цэны павялічыліся на 2,5%. Лідары тыя ж: Узбэкістан (6,8%) і Украіна (4,4%). Менш, чым у Беларусі, інфляцыя была ў Казахстане (2,4%), Эстоніі (2,1%), Латвіі (2%), Летуве, Расеі (па 1,6%), Армэніі (1,1%), Малдове (0,8%), Таджыкістане (0,4%), Азербайджане, Грузіі (па 0,2%) і Кыргызстане (0,1%). Па Туркмэністане дадзеных няма.
У траўні ў Беларусі цэны зьнізіліся на 0,3%, у Кыргызстане – на 0,5%, у Армэніі – на 1%. У чатырох краінах – Азербайджане, Грузіі, Малдове і Ўкраіне – яны не зьмяніліся. У Казахстане цэны павялічыліся на 0,2%, у Латвіі і Эстоніі – на 0,3%, Летуве, Расеі – на 0,4%, Таджыкістане – на 0,6%, Узбэкістане – на 0,8%.
У самаабвешчаным Прыднястроўі, якое мае ўласную фінансавую сыстэму, цэны павысіліся з пачатку года на 4,57% (за май – на 0,02%), перадае БелаПАН.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт