Logo Polskiego Radia
Print

Гдыньскі порт плянуе запраўляць судны ЗПГ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.06.2018 09:11
Порт працуе над стварэньнем магчымасьці запраўкі суднаў таксама на адкрытым моры.
Гдыньскі порт.  By I, Jack11 Poland, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org /w/index.php?curid=2387917Гдыньскі порт. By I, Jack11 Poland, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org /w/index.php?curid=2387917By I, Jack11 Poland, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=2387917

Гдыньскі порт плянуе запраўляць судны ЗПГ
Порт працуе над стварэньнем магчымасьць запраўкі суднаў таксама на адкрытым моры.
Кампаніі PGNiG і Gas-Trading падпісалі з Праўленьнем марскога порту Гдыня дамову па будаўніцтве адмысловай баржы, прыстасаванай для запраўкі звадкаваным прыродным газам у порце Гдыня.
Паводле дамовы, кампаніі абавязаліся таксама працаваць над тэхналягічнай інструкцыяй будаўніцтва караблёў і мабільных пунктаў запраўкі ЗПГ у порце Гдыня. Гаворка ідзе, між іншым, пра магчымасьць запраўкі на адкрытым моры.
ЗПГ дзякуючы сваёй фізыка-хімічнай уласьцівасьці зьяўляецца адным з самых чыстых паліваў, якое можа быць выкарыстанае ў сухапутных транспартных сродках і ў плаваючых адзінках. ЗПГ зьяўляецца альтэрнатывай для цяпер выкарыстоўваных паліваў.
Нагадаем, да 2050 году Эўракамісія хоча цалкам ліквідаваць шкодныя выкіды ад марскога транспарту.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт