Logo Polskiego Radia
Print

Рэджэп Таіп Эрдаган быў пераабраны на прэзыдэнта Турцыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.06.2018 11:53
Турэцкая апазыцыя сьцьвярджае, што падчас выбараў дайшло да фальсыфікацый.
Рэджэп Таіп Эрдаган быў пераабраны на прэзыдэнта Турцыі.Рэджэп Таіп Эрдаган быў пераабраны на прэзыдэнта Турцыі.PAP/EPA/PRESIDENTIAL PRESS OFFICE / HAND

Рэджэп Таіп Эрдаган быў пераабраны на прэзыдэнта Турцыі
Турэцкая апазыцыя сьцьвярджае, што падчас выбараў дайшло да фальсыфікацый.
Прэзыдэнт Турцыі абвясьціў сваю перамогу на датэрміновых прэзыдэнцкіх выбарах у краіне. Рэджэп Таіп Эрдаган перамог ужо ў першым туры выбараў.
Паводле падліку 99% галасоў Эрдаган атрымаў 52% галасоў падтрымкі, а яго найбольш сур’ёзны супернік, кандыдат ад рэспубліканцаў Мухамэд Інджэ больш за 30%.
Разам з перамогай на выбарах Эрдаган атрымаў новыя прэзыдэнцкія паўнамоцтвы, паколькі Турцыя пераходзіць на прэзыдэнцкую сыстэму ўлады. Гэта дае пераабранаму прэзыдэнту практычна неабмежаваную ўладу ў краіне.
Учора ўвечары Рэджэп Таіп Эрдаган выступіў з кароткай прамовай, у якой падзякаваў за галасы падтрымкі й заклікаў да адзінства й працы на карысьць будучыні Турцыі. У той жа час на вуліцы Стамбула выйшлі сотні прыхільнікаў прэзыдэнта.
Тымчасам турэцкая апазыцыя сьцьвярджае, што падчас выбараў дайшло да фальсыфікацыі, а прэзыдэнт, па сутнасьці, не набраў нават 50%, неабходны для перамогі.
Разам з датэрміновымі прэзыдэнцкімі выбарамі 24 чэрвеня ў Турцыі прайшлі таксама датэрміновыя парлямэнцкія выбары. На іх перамагла Партыя справядлівасьці й разьвіцьця, лідарам якой зьяўляецца Эрдаган. Паводле папярэдніх падлікаў яна атрымала 42,43% галасоў. Рэспубліканская народная партыя Турэччыны атрымала больш за 22% галасоў.
Яўка на ўчорашніх выбарах у Турцыі склала амаль 88%.
аз

Прэзыдэнт Турцыі абвясьціў сваю перамогу на прэзыдэнцкіх выбарах у краіне. Рэджэп Таіп Эрдаган перамог ужо ў першым туры выбараў.

Паводле падліку 99% галасоў Эрдаган атрымаў 52% галасоў падтрымкі, а яго найбольш сур’ёзны супернік, кандыдат ад рэспубліканцаў Мухамэд Інджэ больш за 30%.

Разам з перамогай на выбарах Эрдаган атрымаў новыя прэзыдэнцкія паўнамоцтвы, паколькі Турцыя пераходзіць на прэзыдэнцкую сыстэму ўлады. Гэта дае пераабранаму прэзыдэнту практычна неабмежаваную ўладу ў краіне.

Учора ўвечары Рэджэп Таіп Эрдаган выступіў з кароткай прамовай, у якой падзякаваў за галасы падтрымкі й заклікаў да адзінства й працы на карысьць будучыні Турцыі. У той жа час на вуліцы Стамбула выйшлі сотні прыхільнікаў прэзыдэнта.

Тымчасам турэцкая апазыцыя сьцьвярджае, што падчас выбараў дайшло да фальсыфікацыі, а прэзыдэнт, па сутнасьці, не набраў нават 50%, неабходны для перамогі.

Разам з прэзыдэнцкімі выбарамі 24 чэрвеня ў Турцыі прайшлі таксама датэрміновыя парлямэнцкія выбары. На іх перамагла Партыя справядлівасьці й разьвіцьця, лідарам якой зьяўляецца Эрдаган. Паводле папярэдніх падлікаў яна атрымала 42,43% галасоў. Рэспубліканская народная партыя Турэччыны атрымала больш за 22% галасоў.

Яўка на ўчорашніх выбарах у Турцыі склала амаль 88%.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт