Logo Polskiego Radia
Print

Беспрацоўе ў Польшчы надалей падае

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.06.2018 12:14
Экспэрт: Працадаўцы будуць прымушаныя браць пад увагу недахоп працоўнай сілы.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Беспрацоўе ў Польшчы надалей падае
Экспэрт: Працадаўцы будуць прымушаныя браць пад увагу недахоп працоўнай сілы.
У траўні ўзровень беспрацоўя ў Польшчы склаў 6,1% і быў ніжэй, чым у красавіку на 0,2%. Пра гэта сьведчаць дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня.
„Гэта вельмі добрая навіна для працаўнікоў. Аднак у гэткай сытуацыі працадаўцы будуць прымушаныя браць пад увагу недахоп працоўнай сілы”, - кажа экспэрт рынку Анджэй Кубісяк (Andrzej Kubisiak) з Work Service.
У траўні колькасьць беспрацоўных склала крыху больш за 1 мільён і цягам бліжэйшых месяцаў павінна скарачацца. Экспэрты зьвяртаюць увагу, што беспрацоўныя, гэта ў асноўным, людзі, якія даўжэйшы час ня могуць знайсьці працы й гэтая тэндэнцыя патрабуе неадкладнага вырашэньня.
Анджэй Кубісяк лічыць, што працягла беспрацоўныя асобы патрабуюць індывідуальнай дапамогі ў пошуку працы. У іх выпадку стандартныя меры службаў занятасьці, напрыклад, курсы, стажыроўкі, інтэрвэнцыйны працы не даюць спадзяваных вынікаў.
„Многія выпадкі патрабуюць індывідуальнага падыходу, якога службы занятасьці не ў стане загарантаваць”, - кажа экспэрт.
Польшча застаецца ў групе эўрапейскіх краін з самым нізкім узроўнем беспрацоўя.
аз

У траўні ўзровень беспрацоўя ў Польшчы склаў 6,1% і быў ніжэй, чым у красавіку на 0,2%. Пра гэта сьведчаць дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня.
„Гэта вельмі добрая навіна для працаўнікоў. Аднак у гэткай сытуацыі працадаўцы будуць прымушаныя браць пад увагу недахоп працоўнай сілы”, - кажа экспэрт рынку працы Анджэй Кубісяк (Andrzej Kubisiak) з Work Service.

У траўні колькасьць беспрацоўных склала крыху больш за 1 мільён і цягам бліжэйшых месяцаў павінна скарачацца. Экспэрты зьвяртаюць увагу, што беспрацоўныя - гэта ў асноўным людзі, якія даўжэйшы час ня могуць знайсьці працы й гэтая тэндэнцыя патрабуе неадкладнага вырашэньня.

Анджэй Кубісяк лічыць, што працягла беспрацоўныя асобы патрабуюць індывідуальнай дапамогі ў пошуку працы. У іх выпадку стандартныя меры службаў занятасьці, напрыклад, курсы, стажыроўкі, інтэрвэнцыйныя працы не даюць спадзяваных вынікаў.

„Многія выпадкі патрабуюць індывідуальнага падыходу, якога службы занятасьці не ў стане загарантаваць”, - кажа экспэрт.

Польшча застаецца ў групе эўрапейскіх краін з самым нізкім узроўнем беспрацоўя.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт