Logo Polskiego Radia
Print

Анджэй Дуда атрымаў вышэйшую дзяржаўную ўзнагароду Латвіі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.06.2018 13:13
Візыт прэзыдэнта Польшчы ў Латвіі зьвязаны са сьвяткаваньнем 100-годзьдзя незалежнасьці гэтай краіны.
Прэзыдэнт Польшчы й першая лэдзі пачалі афіцыйны візыт у Латвіі. PAP/Radek PietruszkaПрэзыдэнт Польшчы й першая лэдзі пачалі афіцыйны візыт у Латвіі. PAP/Radek PietruszkaPAP/Radek Pietruszka

Анджэй Дуда атрымаў вышэйшую дзяржаўную ўзнагароду Латвіі
Візыт прэзыдэнта Польшчы ў Латвіі зьвязаны са сьвяткаваньнем 100-годзьдзя незалежнасьці гэтай краіны.
Анджэй Дуда атрымаў вышэйшую дзяржаўную ўзнагароду Латвіі. Сёньня прэзыдэнт Польшчы й першая лэдзі пачалі афіцыйны візыт у гэтай краіне. Ордэн Трох Зорак на ланцугу польскаму лідару ўручыў Раймандс Вэёніс. Анджэй Дуда быў узнагароджаны за ўклад у забесьпячэньне бясьпекі й абароны Латвіі.
Сёньня пасьля поўдня прэзыдэнт Анджэй Дуда сустрэнецца з польскімі прадпрымальнікамі, якія працуюць у гэтай краіне.
У сваю чаргу заўтра разам зь міністрам абароны Польшчы Марыюшам Блашчакам (Mariusz Błaszczak) прэзыдэнт наведае польскі ваенны кантынгент у Адажы. Польскія вайскоўцы ўваходзяць у склад Шматнацыянальнай баявой групы NATO ў Латвіі. Пазьней у Даўгаўпілсе кіраўнік польскай дзяржавы сустрэнецца з палякамі, якія пражываюць у гэтай краіне.
Візыт прэзыдэнта Польшчы ў Латвіі зьвязаны, між іншым, са сьвяткаваньнем 100-годзьдзя незалежнасьці гэтай краіны.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт