Logo Polskiego Radia
Print

У Малы Трасьцянец паедзе ня Анджэй Дуда, а яго прадстаўнік

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.06.2018 12:00
На адкрыцьці мэмарыялу кіраўнік канцылярыі прэзыдэнта зачытае ліст ад польскага лідара.
By Homoatrox - Уласная праца, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=17986699

У Малы Трасьцянец паедзе прэзыдэнцкі міністар, а ня сам Анджэй Дуда
Кіраўнік канцылярыі прэзыдэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі прыме ўдзел у заўтрашніх урачыстасьцях у былым нацысцкім канцлягеры ў Малым Трасьцянцы. На адкрыцьці мэмарыялу будуць прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка, прэзыдэнты Аўстрыі Аляксандар Ван дэр Бэлен і Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер. Кшыштаф Шчэрскі сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам.
У Трасьцянцы быў найбуйнейшы лягер сьмерці на тэрыторыі Беларусі. Заўтра там адчыняць помнік. Міністар Шчэрскі прачытае ліст ад прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды. «Я накіроўваюся ў Беларусь, каб аддаць павагу ахвярам двух таталітарных рэжымаў і асудзіць зло, якое было паднятае да рангу ідэалягічнай праграмы нямецкай дзяржавы, але таксама савецкай», – паінфармаваў Шчэрскі. Міністар таксама ўскладзе кветкі ў Курапатах, дзе знаходзяцца масавыя магілы расстраляныя ў 1937-1941 гадах ахвяры сталінскіх рэпрэсій.
Кшыштаф Шчэрскі таксама правядзе шэраг сустрэч у амбасадзе Польшчы ў Менску.

Кіраўнік канцылярыі прэзыдэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі прыме ўдзел у заўтрашніх урачыстасьцях у былым нацысцкім канцлягеры ў Малым Трасьцянцы. На адкрыцьці мэмарыялу будуць Аляксандар Лукашэнка, прэзыдэнты Аўстрыі Аляксандар Ван дэр Бэлен і Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер. Кшыштаф Шчэрскі сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам.

У Трасьцянцы быў найбуйнейшы лягер сьмерці на тэрыторыі Беларусі. Заўтра там адкрыюць помнік. Міністар Шчэрскі зачытае ліст ад прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды.

«Я накіроўваюся ў Беларусь, каб аддаць пашану ахвярам двух таталітарных рэжымаў і асудзіць зло, якое было ўзьнятае да рангу ідэалягічнай праграмы нямецкай дзяржавы, але таксама савецкай», – паінфармаваў Шчэрскі.

Міністар ўскладзе кветкі ў Курапатах, дзе знаходзяцца масавыя магілы расстраляныя ў 1937-1941 гадах ахвяры сталінскіх рэпрэсій.

Кшыштаф Шчэрскі таксама правядзе шэраг сустрэч у амбасадзе Польшчы ў Менску.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт