Logo Polskiego Radia
Print

Амаль уся тэрыторыя Польшчы стала спэцыяльнай эканамічнай зонай

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 30.06.2018 13:35
У прыватнасьці, прадпрыемствы могуць быць звольненыя ад выплаты падаткаў на 10, 12 і нават 15 гадоў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Амаль уся тэрыторыя Польшчы стала спэцыяльнай эканамічнай зонай
З сёньняшняга дня ў праўную моц уступае закон аб падатковых прэфэрэнцыях – новаўвядзеньне распаўсюджваецца амаль на ўсю тэрыторыю Польшчы.
Польская міністар прадпрымальніцтва й тэхналёгій Ядвіга Эмілевіч падкрэсьлівае, што новы закон яскрава палепшыць магчымасьць запачаткаваньня інвэстыцый.
Новым законам прадугледжанае зьзяньне асноўнага крытэрыю для падатковых ільгот. Калі раней асноўным фактарам прэфэрэнцыйнага ападаткаваньня была колькасьць працоўных месцаў на прадпрыемстве, цяпер жа прыярытэт надаецца высокатэхналягічным інвэстыцыям.
Паўстаньне новай эканамічнай зоны паспрыяе паляпшэньню інвэстыцыйнага клімату ў Польшчы. У прыватнасьці, прадпрыемствы могуць быць звольненыя ад выплаты падатак на 10, 12 і нават 15 гадоў. Ужо існуючую спэцыяльныя эканамічныя зоны будуць дзейнічаць да 2026 году.
эж

З сёньняшняга дня ў праўную моц уступае закон аб падатковых прэфэрэнцыях – новаўвядзеньне распаўсюджваецца амаль на ўсю тэрыторыю Польшчы.

Польская міністар прадпрымальніцтва й тэхналёгій Ядвіга Эмілевіч падкрэсьлівае, што новы закон яскрава палепшыць магчымасьць запачаткаваньня інвэстыцый.

Новым законам прадугледжанае зьмена асноўнага крытэрыю падатковых ільгот. Калі раней галоўным фактарам прэфэрэнцыйнага ападаткаваньня была колькасьць працоўных месцаў на прадпрыемстве, цяпер жа прыярытэт надаецца высокатэхналягічным інвэстыцыям.

Паўстаньне новай эканамічнай зоны паспрыяе паляпшэньню інвэстыцыйнага клімату ў Польшчы. У прыватнасьці, прадпрыемствы могуць быць вызваленыя ад выплаты падаткаў на 10, 12 і нават 15 гадоў. Ужо існуючую спэцыяльныя эканамічныя зоны будуць дзейнічаць да 2026 году.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт