Logo Polskiego Radia
Print

Эўрапейскія рэгулятары разгледзяць вынікі стрэс-тэстаў Беларускай АЭС

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 02.07.2018 08:27
Пасьля зацьвярджэньня справаздачы Эўракамісія плянуе прадставіць вынікі стрэс-тэстаў 3 ліпеня ў Брусэлі.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакpixabay.com/Public Domain CC0

Эўрапейскія рэгулятары разгледзяць вынікі стрэс-тэстаў Беларускай АЭС
Эўрапейскія рэгулятары разгледзяць справаздачу аб выніках партнэрскай праверкі стрэс-тэстаў Беларускай АЭС. Паседжаньне Групы эўрапейскіх рэгулятараў у сфэры ядзернай бясьпекі (ENSREG) адбудзецца 2 ліпеня, паведамляе прэс-служба МНС Беларусі.
Пасьля зацьвярджэньня справаздачы Эўракамісія плянуе прадставіць вынікі стрэс-тэстаў 3 ліпеня ў Брусэлі, а 5 ліпеня справаздачу апублікуюць і дашлюць беларускаму боку, гаворыцца ў паведамленьні ведамства.
Раней група экспэртаў з 14 краінаў Эўропы вывучыла нацыянальны даклад аб стрэс-тэстах, атрымала ў дыстанцыйным рэжыме дадатковую інфармацыю, а таксама наведала будаўнічую пляцоўку АЭС у Астраўцы ў сакавіку гэтага года.
Савет па партнэрскай праверцы цягам сёлетняга візыту падаў праект справаздачы й свае высновы наконт устойлівасьці БелАЭС да неспрыяльных прыродных фактараў. 13 чэрвеня дэлегацыя была на будаўніцтве станцыі.
Стрэс-тэсты БелАЭС рабіліся ў 2016 годзе ў адпаведнасьці з эўрапейскай мэтадалёгіяй для выкананьня добраахвотна прынятых Беларусьсю абавязацельстваў. У прыватнасьці, ацэньваліся магчымыя ўплывы на станцыю землятрусаў, затапленьняў ды іншых экстрэмальных умоваў.

эўрарадыё/вс

здымак мае ілюстрацыйна характар

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт