Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве праходзіць штогадовая нарада амбасадараў Польшчы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 02.07.2018 09:57
Кіраўнікі дыпмісій з усяго сьвету сустракаюцца на спатканьні, на якім будуць агавораныя вайнейшыя пытаньні польскай замежнай і міжнароднай палітыкі.
Яцэк Чапутовіч (зьлева за трыбунай) адкрывае нарадуЯцэк Чапутовіч (зьлева за трыбунай) адкрывае нарадуPAP/Jacek Turczyk

У Варшаве пачынаецца штогадовая нарада амбасадараў Польшчы. Працы сустрэчы ўзначаліць міністар замежных справаў краіны Яцэк Чапутовіч. Кіраўнікі дыпляматычных місій з усяго сьвету сустракаюцца ў сталіцы на штогадовым спатканьні, на якім будуць агавораныя вайнейшыя пытаньні польскай замежнай і міжнароднай палітыкі. Сёлета на сустрэчы асаблівая ўвага будзе зьвяртацца на пытаньні бясьпекі, НАТО, працы Польшчы ў якасьці непастаяннага члена Рады бясьпекі ААН. Акрамя таго, будуць закранутыя пытаньні функцыянаваньня Эўрапейскага Зьвязу й рэгіянальнай бясьпекі.
У другой палове дня амбасадараў прыме ў палацы прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда. Заўтра госьцем канфэрэцыі будзе міністар замежных справаў Бэльгіі Дзідзье Рэйндэрс, а ў канцы тыдня – кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Японіі Таро Кона. Праца канфэрэнцыі мае закрыты характар, у сувязі з чым прысутнасьць журналістаў не прадбачыцца.
У Міністэрстве замежных спраў Польшчы працуе 4900 чалавек, зь іх 1 тыс. – гэта прафэсійныя дыпляматы. Пачынаючы з 2015 году, калі ў выніку парлямэнцкіх выбараў да ўлады прыйшла кансэрватыўна-каталіцкая партыя «Права й справядлівасьць», польскі ўрад зьмяніў на пасадах больш за 100 амбасадараў і больш за 30 консулаў.
У сьвеце працуе каля 150 консульскіх і дыпляматычных устаноў.

У Варшаве пачынаецца штогадовая нарада амбасадараў Польшчы. Працы сустрэчы ўзначаліць міністар замежных справаў краіны Яцэк Чапутовіч.

Кіраўнікі дыпляматычных місій з усяго сьвету сустракаюцца ў сталіцы на штогадовым спатканьні, на якім будуць агавораныя вайнейшыя пытаньні польскай замежнай і міжнароднай палітыкі.

Сёлета на сустрэчы асаблівая ўвага будзе зьвяртацца на пытаньні бясьпекі, НАТО, працы Польшчы ў якасьці непастаяннага члена Рады бясьпекі ААН. Акрамя таго, будуць закранутыя пытаньні функцыянаваньня Эўрапейскага Зьвязу й рэгіянальнай бясьпекі.

У другой палове дня амбасадараў прыме ў палацы прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда. Заўтра госьцем канфэрэцыі будзе міністар замежных справаў Бэльгіі Дзідзье Рэйндэрс, а ў канцы тыдня – кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Японіі Таро Кона. Праца канфэрэнцыі мае закрыты характар, у сувязі з чым прысутнасьць журналістаў не прадбачыцца.

У Міністэрстве замежных спраў Польшчы працуе 4900 чалавек, зь іх 1 тыс. – гэта прафэсійныя дыпляматы. Пачынаючы з 2015 году, калі ў выніку парлямэнцкіх выбараў да ўлады прыйшла кансэрватыўна-каталіцкая партыя «Права й справядлівасьць», польскі ўрад зьмяніў на пасадах больш за 100 амбасадараў і больш за 30 консулаў.

У сьвеце працуе каля 150 консульскіх і дыпляматычных устаноў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт