Logo Polskiego Radia
Print

Украіна на траціну скараціла імпарт газу

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 02.07.2018 12:01
Імпарт газу ажыцьцяўляўся выключна з Эўропы, паколькі з Расеі ён быў спынены ў лістападзе 2015 года.
pixabay.com/Public Domain CC0

У першым паўгодзьдзі 2018 году Ўкраіна зьнізіла імпарт прыроднага газу на 36,7%, ці амаль на 2,6 млрд куб. м – да 4,4 млрд куб. м у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2017 году (тады імпарт склаў амаль 7 млрд куб. м). Пра гэта сьведчаць апэратыўныя дадзеныя кампаніі «Ўкртрансгаз» – апэратара газатранспартнай сыстэмы Ўкраіны.

Імпарт ажыцьцяўляўся выключна з Эўропы, паколькі з Расеі ён быў спынены ў лістападзе 2015 году.
Як вядома, у 2017 годзе Ўкраіна павялічыла імпарт прыроднага газу на 27% – да 14 млрд куб. м у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2016 году (11 млрд куб. м).

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт