Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Дуда заклікаў амбасадараў тлумачыць у сьвеце польскую пазыцыю

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.07.2018 12:01
Эўрапейская камісія адкрыла супраць Польшчы другое расьсьледаваньне ў справе закону аб Вярхоўным судзе.
PAP/Darek Delmanowicz

Прэзыдэнт Дуда заклікаў амбасадараў тлумачыць у сьвеце польскую пазыцыю
Прэзыдэнт Польшчы заахвочваў амбасадараў тлумачыць польскую пазыцыю сваім эўрапейскім калегам. Сёньня Эўрапейская камісія абвясьціла, што адкрывае супраць Польшчы другое расьсьледаваньне ў справе закону аб Вярхоўным судзе. Брусэль аспрэчвае пункты, паводле якіх частка судзьдзяй павінна перайсьці на пэнсію.
Анджэй Дуда заклікаў амбасадараў шукаць у эўрапейскіх сталіцах падтрымку для польскай пазыцыі ў спрэчцы з Брусэлем. «Я спадзяюся, што ўдасца выйсьці з працяглага стану нязгоды і дасягнуць паразуменьня, якое будзе абапірацца на павазе для польскай дэмакратыі і нашага бачаньня аб’яднанай Эўропы. Я хацеў бы, каб польскія амбасадары ў чалецкіх краінах спакойна, канкрэтна і пасьлядоўна тлумачылі нашым эўрапейскім партнэрам польскі пункт гледжаньня і шукалі прыхільнікаў для нашых ідэй», – казаў Анджэй Дуда.
Учора ў Варшаве адбылася штогадовая сустрэча польскіх дыпляматаў у сьвеце. Яны абмяркоўвалі самыя важныя задачы польскай замежнай палітыкі і размаўлялі пра справы, зьвязаныя з штодзённай дзейнасьцю дыпляматычных пляцовак. Яны сустрэліся з прэзыдэнтам і прэм’ер-міністрам краіны.

Прэзыдэнт Польшчы заахвочваў амбасадараў тлумачыць польскую пазыцыю сваім эўрапейскім калегам. Эўрапейская камісія абвясьціла, што адкрывае супраць Польшчы другое расьсьледаваньне ў справе закону аб Вярхоўным судзе. Брусэль аспрэчвае пункты, паводле якіх частка судзьдзяй павінна перайсьці на пэнсію.

Анджэй Дуда заклікаў амбасадараў шукаць у эўрапейскіх сталіцах падтрымку для польскай пазыцыі ў спрэчцы з Брусэлем. «Я спадзяюся, што ўдасца выйсьці з працяглага стану нязгоды і дасягнуць паразуменьня, якое будзе абапірацца на павазе для польскай дэмакратыі і нашага бачаньня аб’яднанай Эўропы. Я хацеў бы, каб польскія амбасадары ў чалецкіх краінах спакойна, канкрэтна і пасьлядоўна тлумачылі нашым эўрапейскім партнэрам польскі пункт гледжаньня і шукалі прыхільнікаў для нашых ідэй», – казаў Анджэй Дуда.

Учора ў Варшаве адбылася штогадовая сустрэча польскіх дыпляматаў. Яны абмяркоўвалі самыя важныя задачы польскай замежнай палітыкі і размаўлялі пра справы, зьвязаныя з штодзённай дзейнасьцю дыпляматычных пляцовак. Яны сустрэліся з прэзыдэнтам і прэм’ер-міністрам краіны.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт