Logo Polskiego Radia
Print

Абаронцаў Курапатаў арыштавалі на 10 сутак

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 05.07.2018 09:18
Суд прымаў рашэньне 2 ліпеня, у выходны дзень.
Натальля ГарачкаНатальля Гарачкаscreen www.svaboda.org

Натальля Гарачка асуджаная Партызанскім раённым судом Менску на 10 сутак арышту. Суд быў 2 ліпеня, у выходны дзень.

«Натальля знаходзіцца ў турме на Акрэсьціна, адбывае пакараньне, мы ужо вазілі ёй перадачу», — паведаміла Свабодзе сяброўка Гарачкі, актывістка Галіна Лагацкая.

1 ліпеня Натальля Гарачка была затрыманая пад брамай рэстарану «Поедем поедим», што знаходзіцца каля Курапатаў. Сьведка затрыманьня паведаміў, што праз 15 хвілін пасьля зьяўленьня актывісткі на пікеце да рэстарану пад’ехаў адмысловы міліцэйскі аўтамабіль, зь якога выйшлі тры чалавекі, паказалі пасьведчаньні супрацоўнікаў міліцыі і прапанавалі актывістцы праехаць зь імі.

Раніцай таго ж дня ў Менску былі затрыманыя Павал Севярынец, Вольга Мікалайчык і Дзяніс Урбановіч. Павал Севярынец і Вольга Мікалайчык асуджаныя на 10 сутак арышту.

З пачатку чэрвеня Натальля Гарачка брала удзел ў пікетаваньні рэстарацыі каля Курапатаў, часта вяла адтуль стрымы ў Фэйсбук, міліцыянты склалі на яе каля 10 пратаколаў за парушэньне Правілаў дарожнага руху і ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

svaboda.org/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт