Logo Polskiego Radia
Print

Рух «За Свабоду» распачаў абмеркаваньне рэформаў дзяржкіраўніцтва

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 06.07.2018 09:13
Будуць таксама абмеркаваныя пытаньні рэформы мясцовага самакіраваньня, нацыянальнай бясьпекі, мэдыцыны.
Плошча Незалежнасьці ў Менску, Дом урадуПлошча Незалежнасьці ў Менску, Дом урадуcommons.wikimedia.org/Hanna Zelenko/CC BY-SA 3.0

Рух «За Свабоду» распачаў абмеркаваньне рэформаў дзяржкіраўніцтва
З круглага стала ў Руху «За Свабоду» пачалі абмеркаваньне праграмнага дакумэнту па рэформах сыстэмы дзяржаўнага кіраваньня й канстытуцыйных зьменаў.
Акрамя тэмы рэформаў дзяржкіраўніцтва, будуць абмеркаваныя, у прыватнасьці, пытаньні мясцовага самакіраваньня, нацыянальнай бясьпекі, мэдыцыны. «Па шэрагу тэмаў выпрацаваць адзіны падыход будзе складана, але наша задача – стварыць магчымасьці для ўнутранай дыскусіі ў межах арганізацыі», – заявіў на круглым стале старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.
Як паведамляе прэс-служба арганізацыі, дакумэнт, які будзе пакладзены ў аснову праграмы, быў падрыхтаваны доктарам юрыдычных навук, экс-судзьдзёй Канстытуцыйнага суда Міхаілам Пастуховым. У прыватнасьці, экспэрт выступае за парлямэнцкую рэспубліку й вяртаньне да Канстытуцыі ўзору 1994 году.

З круглага стала ў Руху «За Свабоду» пачалі абмеркаваньне праграмнага дакумэнту па рэформах сыстэмы дзяржаўнага кіраваньня й канстытуцыйных зьменаў.

Акрамя тэмы рэформаў дзяржкіраўніцтва, будуць абмеркаваныя, у прыватнасьці, пытаньні мясцовага самакіраваньня, нацыянальнай бясьпекі, мэдыцыны.

«Па шэрагу тэмаў выпрацаваць адзіны падыход будзе складана, але наша задача – стварыць магчымасьці для ўнутранай дыскусіі ў межах арганізацыі», – заявіў на круглым стале старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Як паведамляе прэс-служба арганізацыі, дакумэнт, які будзе пакладзены ў аснову праграмы, быў падрыхтаваны доктарам юрыдычных навук, экс-судзьдзёй Канстытуцыйнага суда Міхаілам Пастуховым. У прыватнасьці, экспэрт выступае за парлямэнцкую рэспубліку й вяртаньне да Канстытуцыі ўзору 1994 году.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт