Logo Polskiego Radia
Print

Кіраўнік МЗС Польшчы: Японія – важны інвэстар на польскім рынку

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 06.07.2018 19:02
Міністры замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч і Японіі Таро Кона правялі перамовы ў Варшаве.
Таро Кона й Яцэк Чапутовіч (справа)Таро Кона й Яцэк Чапутовіч (справа)PAP/Jakub Kamiński

Міністры замежных спраў Польшчы й Японіі прыйшлі да меркаваньня, што гандлёва-эканамічны абмен паміж дзьвюмя краінамі неабходна павялічваць. Яцэк Чапутовіч і Таро Кона правялі перамовы ў Варшаве.
Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Польшчы падкрэсьліў, што цяпер пазытыўныя тэндэнцыі назіраюцца ў разьвіцьці кантактаў у галіне навукі, перш за ўсё ў сфэры мэдыцыны й вугальных тэхналёгій. Пры гэтым Чапутовіч падкрэсьліў, што Японія – важны інвэстар на польскім рынку. Міністар зазначыў, што разьлічвае на павелічэньне інвэстыцый у энэргетычным сэктары.
У сваю чаргу Таро Кона сказаў, што ў Польшчы працуе больш за 300 фірмаў зь японскім капіталам, якія працаўладкоўваюць больш за 40 тыс. чалавек. Японскі міністар таксама нагадаў, што ў мінулым годзе быў адкрыты прамы авіярэйс паміж Варшавай і Токіа, дзякуючы чаму перамяшчэньне людзей паміж краінамі павялічылася на 30%.
Міністар замежных справаў Японіі прыехаў у Варшаву спэцыяльна для таго, каб выступіць зь лекцыяй для польскіх дыпляматаў. Нагадаем, у Варшаве адбываецца нарада паслоў Польшчы. У аўторак з падобнай лекцыяй выступіў міністар замежных справаў Бэльгіі Дзідзье Рэйндэрс.
На будучым тыдні ў Брусэлі пройдзе саміт Эўразьвяз – Японія.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт