Logo Polskiego Radia
Print

Лёндан хоча зоны свабоднага гандлю з ЭЗ

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 07.07.2018 09:48
Агульныя правілы захаваюцца для прадуктаў, але не для паслуг.
Прэм'ер Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй (злева)Прэм'ер Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй (злева)Aliaksandr Papko/radyjo.net

Пасьля Brexit-у ўрад Вялікабрытаніі хоча стварыць зону свабоднага гандлю з Эўрапейскім Зьвязам і пагаджаецца на ўзгадненьне часткі заканадаўства з ЭЗ, нават пасьля выхаду са складу Супольнасьці.

У пятніцу пасьля доўгіх гадзін перамоваў міністры з ураду Тэрэзы Мэй узгаднілі агульную пазыцыю ў справе будучых гандлёвых адносін з ЭЗ. Так скончылася спрэчка, што доўжылася месяцамі ў брытанскім урадзе.

Брытанская прэм'ер-міністар падкрэсьліла, што стварэньне зоны свабоднага гандлю паміж Злучаным Каралеўствам ды Эўрапейскім Зьвязам дазволіць падтрымліваць высокія стандарты ў адносінах.

Вялікабрытанія выйдзе з Эўразьвязу ў канцы сакавіка наступнага года. Затым пачнецца пераходны пэрыяд, які будзе доўжыцца да канца 2020 года. Да таго часу Вялікабрытанія будзе працягваць прымяняць існуючыя правілы.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт