Logo Polskiego Radia
Print

Сьпікер польскага Сэнату заканчвае турнэ па Нямеччыне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.07.2018 16:11
Генэральны консул РП у Кёльне: Сустрэчы з польскай абшчынай - форма дыялёгу паміж палякамі і ўрадам.
Cьпікера Сэнату Станіслаў Карчэўскі. PAP/Marcin Obara Cьпікера Сэнату Станіслаў Карчэўскі. PAP/Marcin Obara PAP/Marcin Obara

Сьпікер польскага Сэнату заканчвае турнэ па Нямеччыне
Генэральны консул РП у Кёльне: Сустрэчы з польскай абшчынай - форма дыялёгу паміж палякамі і ўрадам.
Заканчваецца візыт сьпікера Сэнату (вышэйшай палаты польскага парлямэнту) у Нямеччыны. З пятніцы Станіслаў Карчэўскі (Stanisław Karczewski), які ачольвае польскую дэлегацыю сустракаўся з уладамі нямецкіх земляў. Падчас сёньняшняга дня Карчэўскі наведаў Цэнтар польскай культуры Concordia й сустрэўся з палякамі, якія жывуць у Франкфурце-на-Майне, а таксама ўсклаў кветкі да помніка ў былым нямецкім Канцлягеры ў Кацбах (Katzbach). У ім утрымліваліся, між іншым, удзельнікі Варшаўскага паўстаньня.
„Сустрэчы з прадстаўнікамі польскай абшчыны, гэта форма дыялёгу паміж палякамі і ўрадам”, - заявіў генэральны консул Польшчы ў Кёльне Ян Собчак (Jan Sobczak).
Раней Станіслаў Карчэўскі сустрэўся з прадстаўнікамі нямецкіх рэгіянальных органаў улады ў Бэрліне й Дзюсэльдорфе. Акрамя таго, разам з польскай дэлегацыяй наведаў Польскі дом у Бохуме й Польскую каталіцкую місію ў Эсэне. Адбылася таксама сустрэча з палякамі, якія пражываюць у Кёльне.
Афіцыйны візыт польскай дэлегацыі ў Нямеччыне завершыцца ў нядзелю ўвечары.
аз

Заканчваецца візыт сьпікера Сэнату (вышэйшай палаты польскага парлямэнту) у Нямеччыны. З пятніцы Станіслаў Карчэўскі (Stanisław Karczewski), які ачольвае польскую дэлегацыю сустракаўся з уладамі нямецкіх земляў.

Падчас сёньняшняга дня Карчэўскі наведаў Цэнтар польскай культуры Concordia й сустрэўся з палякамі, якія жывуць у Франкфурце-на-Майне, а таксама ўсклаў кветкі да помніка ў былым нямецкім Канцлягеры ў Кацбах (Katzbach). У ім утрымліваліся, між іншым, удзельнікі Варшаўскага паўстаньня.

„Сустрэчы з прадстаўнікамі польскай абшчыны, гэта форма дыялёгу паміж палякамі і ўрадам”, - заявіў генэральны консул Польшчы ў Кёльне Ян Собчак (Jan Sobczak).

Раней Станіслаў Карчэўскі сустрэўся з прадстаўнікамі нямецкіх рэгіянальных органаў улады ў Бэрліне й Дзюсэльдорфе. Акрамя таго, разам з польскай дэлегацыяй наведаў Польскі дом у Бохуме й Польскую каталіцкую місію ў Эсэне.Адбылася таксама сустрэча з палякамі, якія пражываюць у Кёльне.

Афіцыйны візыт польскай дэлегацыі ў Нямеччыне завершыцца ў нядзелю ўвечары.
аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт