Logo Polskiego Radia
Print

Памерла брытанка, якая атруцілася «Навічком»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.07.2018 08:32
Пасьля новага атручаньня Вялікабрытанія плянуе абмеркаваць з саюзьнікамі магчымыя меры ў адказ супраць Крамля.
Служба хімічнай абароны на месцы, дзе могуць быць сьляды «Навічка»Служба хімічнай абароны на месцы, дзе могуць быць сьляды «Навічка»PAP/EPA/RICK FINDLER

Памерла брытанка, якая атруцілася «Навічком»
44-гадовая брытанка Дон Стэрджэс, якая атруцілася «Навічком» у Эймсбэры, памерла ў бальніцы ўвечары ў нядзелю, 8 ліпеня.
Цяпер праваахоўнікі вядуць расьсьледаваньне па факце забойства.
Стан 45-гадовага Чарлі Роўлі, які таксама атруціўся «Навічком», застаецца крытычным.
Роўлі і Стэрджэс былі шпіталізавалі 30 чэрвеня ў Вялікабрытаніі. Першапачаткова падазравалася, што пара атруцілася гераінам або какаінам, але дадатковая экспэртыза выявіла сьляды нэрвова-паралітычнага агента «Навічок».
У сакавіку «Навічком» былі атручаныя 66-гадовы экс-палкоўнік ГРУ Генштабу Ўзброеных сіл Расеі й брытанскі шпіён Сяргей Скрыпаль і яго 33-гадовая дачка Юлія. Актуальна Скрыпалі выпісаныя з бальніцы, але іх лячэньне працягваецца. У атручаньні Лёндан абвінаваціў Расею. Масква яго абвяргае.
Сьледзтва ня лічыць інцыдэнт з Роўлі й Стэрджэс сплянаваным замахам. Паводле праваахоўнікаў, пацярпелая пара не была зьвязаная са Скрыпалямі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт