Logo Polskiego Radia
Print

141 ахвяра праліўных дажджоў у Японіі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.07.2018 10:43
2 мільёны жыхароў тэрыторый, якія апынуліся пад пагрозай, павінны абавязкова эвакуіравацца.
PAP/EPA/JIJI PRESS

141 ахвяра праліўных дажджоў у Японіі
Колькасьць сьмяротных ахвяр праліўных дажджоў, паводкі і апоўзьняў зямлі ў заходняй Японіі вырасла да 141 чалавека. Пра гэта паведамілі ўрадавыя СМІ. Большасьць сьмяротных ахвяр прыпала на найбольш пацярпелы ад катаклізму рэгіён Хірасіма. У Японіі гэта самая вялікая катастрофа, зьвязаная з праліўнымі дажджамі, за апошнія 30 гадоў.
Некалькі дзясяткаў чалавек лічацца зьніклымі бяз вестак. Іх шукае 70 тысяч выратавальнікаў, пажарнікаў, паліцыянтаў і жаўнераў. Некалькі сотняў чалавек былі выратаваныя з дахаў сваіх дамоў. 2 мільёны жыхароў тэрыторый, якія апынуліся пад пагрозай, павінны абавязкова эвакуіравацца.
Інтэнсіўныя ападкі дажджу ў заходняй частцы Японіі выклікалі паводкі і апоўзьні зямлі. Рэкі выйшлі з берагоў і затапілі жылыя будынкі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт