Logo Polskiego Radia
Print

Выдаткі на абарону – галоўная тэма саміту NATO ў Брусэлі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.07.2018 11:06
Енс Столтэнбэрг: Заўзятыя дыскусіі пра выдаткі на абарону не зьяўляюцца пагрозай для адзінства альянсу.
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг. PAP/EPA/CHRISTIAN BRUNAГенэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг. PAP/EPA/CHRISTIAN BRUNAPAP/EPA/CHRISTIAN BRUNA

Выдаткі на абарону – галоўная тэма саміту NATO ў Брусэлі
Енс Столтэнбэрг: Заўзятыя дыскусіі пра выдаткі на абарону не зьяўляюцца пагрозай для адзінства альянсу.
Павелічэньне выдаткаў на абарону й далейшае ўмацаваньне бясьпекі ў Эўропе – гэта найважнейшыя тэмы саміту Паўночнаатлянтычнага альянсу, які сёньня пачынаецца ў Брусэлі.
У двухдзённай сустрэчы ў штаб-кватэры NATO прымуць удзел кіраўнікі 29 краін. Польшчу будзе прадстаўляць прэзыдэнт Анджэй Дуда. У саміце будзе ўдзельнічаць таксама Дональд Трамп. Эўрапейскія лідары чакаюць заўзятай дыскусіі з прэзыдэнтам ЗША, які ад пачатку тэрміну сваіх прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў настойвае на павелічэньне выдаткаў на абарону.
Нагадаем, у 2014 годзе ва Ўэльсе лідары альянсу паабяцалі павысіць свае выдаткі на абарону да 2% ВУП. Аднак гэтае абяцаньне выканалі толькі 5 краінаў NATO, у тым ліку ЗША, Вялікабрытанія, Грэцыя, Эстонія й Латвія. Польшча амаль дасягае 2% ВУП, то бок польскія выдаткі на абарону складаюць 1,98% ВУП.
Дональд Трамп патрабуе, каб цяпер таксама астатнія члены альянсу выканалі свае абяцаньні.
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг заявіў напярэдадні саміту, што заўзятыя дыскусіі пра выдаткі на абарону не зьяўляюцца пагрозай для адзінства альянсу.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт