Logo Polskiego Radia
Print

Папа Францішак зрабіў сюрпрыз жаўнеру Швайцарскай гвардзіі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.07.2018 09:56
«Мы падыходзім да алтара і тут нечаканасьць", - расказваюць сьведкі.
PAP/EPA/ALESSANDRO DI MEO

Падчас шлюбу аднаго з жаўнераў Швайцарскай гвардзіі, які адбываўся ў ватыканскай капліцы сьвятога Сьцяпана, ксяндза, які павінен быў даваць шлюб маладым, нечакана для ўсіх замяніў папа Францішак.
«Мы падыходзім да алтара і тут нечаканасьць. Сустрэча з папам, які, зьдзіўляючы ўсіх, будзе ўзначальваць цырымонію. Нават пара маладых пра гэты ня ведала», – чытаем на адным з каталіцкіх форумаў. Пра нетыповую падзею паінфармаваў таксама каталіцкі партал Vatican News.
Францішак распачаў кіраваньне Каталіцкім касьцёлам больш за пяць гадоў таму, 13 сакавіка 2013 году. Многія спэцыялісты па пытаньнях Ватыкану лічаць яго пантыфікат пераломным у гісторыі папства на працягу апошніх дзесяцігодзьдзяў.
Ён зьдзіўляе сьвет, адмаўляючыся ад папскіх апартамэнтаў, мыючы ногі мусульманцы ці транссэксуалу, выконваючы жэсты прымірэньня з традыцыяналістамі і сьвяткуючы 500-годзьдзе Рэфармацыі.

Падчас шлюбу аднаго з жаўнераў Швайцарскай гвардзіі, які адбываўся ў ватыканскай капліцы сьвятога Сьцяпана, ксяндза, які павінен быў даваць шлюб маладым, нечакана для ўсіх замяніў папа Францішак.

«Мы падыходзім да алтара і тут нечаканасьць. Сустрэча з папам, які, зьдзіўляючы ўсіх, будзе ўзначальваць цырымонію. Нават пара маладых пра гэта ня ведала», – чытаем на адным з каталіцкіх форумаў. Пра нетыповую падзею паінфармаваў таксама каталіцкі партал Vatican News.

Францішак распачаў кіраваньне Каталіцкім касьцёлам больш за пяць гадоў таму, 13 сакавіка 2013 году. Многія спэцыялісты па пытаньнях Ватыкану лічаць яго пантыфікат пераломным у гісторыі папства на працягу апошніх дзесяцігодзьдзяў.

Ён зьдзіўляе сьвет, адмаўляючыся ад папскіх апартамэнтаў, мыючы ногі мусульманцы ці транссэксуалу, выконваючы жэсты прымірэньня з традыцыяналістамі і сьвяткуючы 500-годзьдзе Рэфармацыі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт