Logo Polskiego Radia
Print

Беларусы шукаюць замену валютным укладам

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.07.2018 10:18
Апошнім часам з боку фізычных асоб павышаецца цікавасьць да інвэставаньня сродкаў у замежныя каштоўныя паперы.
pixabay.com/Public Domain CC0

Беларусы шукаюць замену валютным укладам
Нізкія працэнтныя стаўкі па валютных дэпазытах прывялі да таго, што частка насельніцтва стала шукаць альтэрнатыўныя варыянты разьмяшчэньня грашовых сродкаў. Апошнім часам з боку фізычных асоб павышаецца цікавасьць да інвэставаньня сродкаў у замежныя каштоўныя паперы.
Як паведамілі БелаПАН у некалькіх банках, для ажыцьцяўленьня такіх апэрацый кліенты перадаюць сродкі камэрцыйным банкам, якія выступаюць у якасьці даверных кіраўнікоў. Паводле дадзеных Нацбанку, аб’ём грашовых сродкаў, перададзеных камэрцыйным банкам у давернае кіраваньне, павялічыўся за 2017 год на 99,6% да 92,2 млн рублёў. У выпадку пасьпяховага разьмяшчэньня сродкаў у замежныя каштоўныя паперы прыбытковасьць можа вымярацца ў дзясятках працэнтаў гадавых, але пры гэтым існуюць і рызыкі страты ўкладаньняў у выпадку, калі замежныя каштоўныя паперы ўпадуць у кошце. Таму, паводле слоў банкіраў, беларускія грамадзяне, якія інвэстуюць у замежныя каштоўныя паперы, маюць высокі даход і высокі ўзровень фінансавай пісьменнасьці.
«Гэта, як правіла, забясьпечаныя людзі, і яны нясуць не апошнія грошы ў беларускі банк для наступнага інвэставаньня ў замежныя каштоўныя паперы», – падкрэсьліў суразмоўца БелаПАН у банкаўскіх колах. На дадзены момант для інвэставаньня сродкаў у замежныя каштоўныя паперы мінімальная сума ўкладаньняў павінна складаць (у залежнасьці ад умоў банка) ад 10 да 50 тысяч даляраў ЗША.

Нізкія працэнтныя стаўкі па валютных дэпазытах прывялі да таго, што частка насельніцтва стала шукаць альтэрнатыўныя варыянты разьмяшчэньня грашовых сродкаў. Апошнім часам з боку фізычных асоб павышаецца цікавасьць да інвэставаньня сродкаў у замежныя каштоўныя паперы.

Як паведамілі БелаПАН у некалькіх банках, для ажыцьцяўленьня такіх апэрацый кліенты перадаюць сродкі камэрцыйным банкам, якія выступаюць у якасьці даверных кіраўнікоў.

Паводле дадзеных Нацбанку, аб’ём грашовых сродкаў, перададзеных камэрцыйным банкам у давернае кіраваньне, павялічыўся за 2017 год на 99,6% да 92,2 млн рублёў. У выпадку пасьпяховага разьмяшчэньня сродкаў у замежныя каштоўныя паперы прыбытковасьць можа вымярацца ў дзясятках працэнтаў гадавых, але пры гэтым існуюць і рызыкі страты ўкладаньняў у выпадку, калі замежныя каштоўныя паперы ўпадуць у кошце. Таму, паводле слоў банкіраў, беларускія грамадзяне, якія інвэстуюць у замежныя каштоўныя паперы, маюць высокі даход і высокі ўзровень фінансавай пісьменнасьці.

«Гэта, як правіла, забясьпечаныя людзі, і яны нясуць не апошнія грошы ў беларускі банк для наступнага інвэставаньня ў замежныя каштоўныя паперы», – падкрэсьліў суразмоўца БелаПАН у банкаўскіх колах. На дадзены момант для інвэставаньня сродкаў у замежныя каштоўныя паперы мінімальная сума ўкладаньняў павінна складаць (у залежнасьці ад умоў банка) ад 10 да 50 тысяч даляраў ЗША.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт