Logo Polskiego Radia
Print

У Італіі разьбіты клян рымскай мафіі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 17.07.2018 16:35
250 італьянскіх сілавікоў правялі апэратыўныя дзеяньні адначасова ў двух рэгіёнах: Рыме й Калябрыі.
Апэратыўная хронікаАпэратыўная хронікаPAP/EPA/Carabinieri Roma / HANDOUT

37 асоб былі затрыманыя ў выніку спэцапэрацыі італьянскіх карабіньераў. Апэрацыя праводзілася супраць рымскага мафіёзнага кляну Казамоніка. Затрыманыя абвінавачваюцца ў незаконным абароце наркотыкамі, ліхвярстве ды іншай мафіёзнай дзейнасьці.

250 італьянскіх сілавікоў правялі апэратыўныя дзеяньні адначасова ў двух рэгіёнах: Рыме й Калябрыі. Адзін з арыштаваных Джузэпэ Казамоніка, лічыцца цяперашнім босам мафіёзнага кляну. Менавіта яго арганізацыя зьяўляецца адной з самых уплывовых рымскіх злачынных груповак.

Клян Казамоніка атрымаў шырокую вядомасьць пасьля арганізацыі пахаваньня аднаго з босаў групоўкі. Пампэзнае пахаваньне мафіёзі праходзіла пад музыку зь фільму Фрэнсіса Форда Копалы «Хросны бацька». Пахоў выклікаў небывалае абурэньне жыхароў Рыму.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт