Logo Polskiego Radia
Print

Восеньню ў Польшчы стартуе праграма „Чыстае паветра”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.07.2018 11:50
У ейных рамках у прыватных катэджах будуць мяняць вугальныя катлы на на газавыя й электрычныя.
Photo: danielverhoef?pixabay.com/CC0 Public Domain

Восеньню ў Польшчы стартуе праграма „Чыстае паветра”
У ейных рамках у прыватных катэджах будуць мяняць вугальныя катлы на на газавыя й электрычныя.
Міністар аховы навакольнага асяродзьдзя Генрык Кавальчык (Henryk Kowalczyk) паведаміў, што ў верасьні стартуе электронны набок заявак у рамках праграмы „Чыстае паветра”.
Праграма прадугледжвае дзяржаўнае дафінансаваньне да замены вугальных печаў у прыватных катэджах на газавыя й электрычныя катлы. Міністар Кавальчык паведаміў, што на дадзены момант апрацоўваецца праграма, якая дазволіць падаваць заявы электронным шляхам.
Генрык Кавальчык падкрэсьліў, што зьмены, уведзеныя ў хатніх гаспадарках у рамках праграмы „Чыстае паветра” павінны мець комплексны характар. Гаворка ідзе пра тое, каб разам з абменам катла на больш экалягічны, адбылася таксама дадатковая тэрмаізаляцыя будынка. Паводле міністра, без комплекснага скарачэньня спажываньня энэргіі такі праект ня будзе эфэктыўным.
Міністар аховы навакольнага асяродзьдзя нагадаў таксама, што Міністэрства энэргетыкі распрацоўвае праграму „Экамабільнасьці”, якая павінна прычыніцца да скарачэньня аб’ёму выхлапных газаў.
аз

Міністар аховы навакольнага асяродзьдзя Генрык Кавальчык (Henryk Kowalczyk) паведаміў, што ў верасьні стартуе электронны набор заявак у рамках праграмы „Чыстае паветра”.

Праграма прадугледжвае дзяржаўнае дафінансаваньне да замены вугальных печаў у прыватных катэджах на газавыя й электрычныя катлы. Міністар Кавальчык паведаміў, што на дадзены момант апрацоўваецца праграма, якая дазволіць падаваць заявы электронным шляхам.

Генрык Кавальчык падкрэсьліў, што зьмены, уведзеныя ў хатніх гаспадарках у рамках праграмы „Чыстае паветра” павінны мець комплексны характар. Гаворка ідзе пра тое, каб разам з абменам катла на больш экалягічны, адбылася таксама дадатковая тэрмаізаляцыя будынка. Паводле міністра, без комплекснага скарачэньня спажываньня энэргіі такі праект ня будзе эфэктыўным.

Міністар аховы навакольнага асяродзьдзя нагадаў таксама, што Міністэрства энэргетыкі распрацоўвае праграму „Экамабільнасьці”, якая павінна прычыніцца да скарачэньня аб’ёму выхлапных газаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт