Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы вырасьце грашовая сацыяльная дапамога

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.07.2018 14:11
Зьменіцца таксама крытэрый даходу, які дае права на атрыманьне сацыяльнай дапамогі.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

У Польшчы вырасьце грашовая сацыяльная дапамога
Зьменіцца таксама крытэрый даходу, які дае права на атрыманьне сацыяльнай дапамогі.
Грашовая сацыяльная дапамога ў Польшчы павысіцца, паведаміла віцэ-міністар па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Эльжбета Баяноўска (Elżbieta Bojanowska). Паводле яе, максымальная сума пастаяннай грашовай дапамогі вырасьце да 645 злотых (150 эўра).
Зьменіцца таксама крытэрый даходу, які дае права на атрыманьне сацыяльнай дапамогі. У выпадку адзінокіх людзей ён павысіцца да 701 злотага (больш за 163 эўра) зь цяперашніх 634 злотых (амаль 147,5 эўра). У сваю чаргу ў выпадку сем’яў да 528 злотых (амаль 123 эўра) зь цяперашніх 514 злотых (119,5 эўра) на члена сям’і.
Новыя правілы па выдзяленьні грашовай сацыяльнай дапамогі ўступяць у сілу з 1 кастрычніка бягучага году.
Міністар Баяноўска дадала таксама, што ў мінулым годзе дзякуючы паляпшэньню сытуацыі на рынку працы й ажыцьцяўленьню Праграмы дапамогі „Сям’я 500 Плюс” на 17% зьнізілася колькасьць людзей, якія карыстаюцца грашовай сацыяльнай дапамогай у Польшчы.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт