Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт прапануе правесьці канстытуцыйны рэфэрэндум у Сьвята Незалежнасьці

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.07.2018 12:08
Сёньня Анджэй Дуда паведаміў, што на канстытуцыйны рэфэрэндум будуць вынесеныя 10 пытаньняў.
 Прэзыдэнт прапануе правесьці канстытуцыйны рэфэрэндум у Сьвята Незалежнасьці. PAP/Paweł Supernak Прэзыдэнт прапануе правесьці канстытуцыйны рэфэрэндум у Сьвята Незалежнасьці. PAP/Paweł SupernakPAP/Paweł Supernak

Прэзыдэнт прапануе правесьці канстытуцыйны рэфэрэндум у Сьвята Незалежнасьці
Сёньня Анджэй Дуда паведаміў, што на канстытуцыйны рэфэрэндум будуць вынесеныя 10 пытаньняў.
„У пятніцу ў Сэнат будзе перададзены праект пастановы аб правядзеньні 10-11 лістапада 2018 году агульнанацыянальнага рэфэрэндуму па ўнясеньні зьменаў у Канстытуцыю”, - паведаміў прэзыдэнт Польшчы. Анджэй Дуда дадаў, што ў рамках апытаньня палякі адказаць на 10 пытаньняў.
Год таму Анджэй Дуда прапанаваў, каб у 2018 годзе, то бок у 100-годзьдзе незалежнасьці Польшчы грамадзяне выказаліся наконт зьменаў, якія павінны быць уведзеныя ў Асноўны закон. Прэзыдэнт прапанаваў, каб рэфэрэндум адбыўся 11 лістапада або працягваўся два дні, то бок 10 і 11 лістапада.
Анджэй Дуда паясьніў сёньня, што ўдзельнікі рэфэрэндуму адкажуць на 10 пытаньняў. Па-першае, яны павінны вырашыць, ці выказваюцца за прыняцьце новай Канстытуцыі, ці ўнясеньне зьменаў у дзейную. Чарговыя пытаньні датычаць, у прыватнасьці арганізацыі грамадзянскіх рэфэрэндумаў, палітычнай пазыцыі прэзыдэнта краіны, выбарчага заканадаўства, хрысьціянскіх каштоўнасьцей, сяброўства ў ЭЗ і NATO, а таксама харчовай бясьпекі краіны.
аз

„У пятніцу ў Сэнат будзе перададзены праект пастановы аб правядзеньні 10-11 лістапада 2018 году агульнанацыянальнага рэфэрэндуму па ўнясеньні зьменаў у Канстытуцыю”, - паведаміў прэзыдэнт Польшчы. Анджэй Дуда дадаў, што ў рамках апытаньня палякі адкажуць на 10 пытаньняў.

Год таму Анджэй Дуда прапанаваў, каб у 2018 годзе, то бок у 100-годзьдзе незалежнасьці Польшчы грамадзяне выказаліся наконт зьменаў, якія павінны быць уведзеныя ў Асноўны закон. Прэзыдэнт прапанаваў, каб рэфэрэндум адбыўся 11 лістапада або працягваўся два дні, то бок 10 і 11 лістапада.

Анджэй Дуда паясьніў сёньня, што ўдзельнікі рэфэрэндуму адкажуць на 10 пытаньняў. Па-першае, яны павінны вырашыць, ці выказваюцца за прыняцьце новай Канстытуцыі, ці ўнясеньне зьменаў у дзейную. Чарговыя пытаньні датычаць, у прыватнасьці арганізацыі грамадзянскіх рэфэрэндумаў, палітычнай пазыцыі прэзыдэнта краіны, выбарчага заканадаўства, хрысьціянскіх каштоўнасьцей, сяброўства ў ЭЗ і NATO, а таксама харчовай бясьпекі краіны.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт