Logo Polskiego Radia
Print

У туалеце цягніка знайшлі мёртвага мужчыну

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.07.2018 15:15
Нябожчыку 30-35 гадоў. Цяпер паліцыя стараецца высьветліць яго асобу.
Photo: Didgeman/pixabay.com/CC0 Public Domain

У туалеце цягніка знайшлі мёртвага мужчыну
Нябожчыку 30-35 гадоў. Цяпер паліцыя стараецца высьветліць яго асобу.
Цела мужчыны было знойдзенае ў туалеце цягніка, які ехаў з Варшавы на Хэль, то бок паўвыспу на Балтыйскім моры. Паліцыя й пракуратура вызначаюць абставіны яго сьмерці.
„Цела мужчыны знайшла адна з пасажырак. Цягнік быў прыпынены ва Ўладыславове (Władysławowo), дзе ад складу быў адлучаны вагон зь нябожчыкам. Цяпер у ім працуюць пракурор і судова-мэдыцынскія экспэрты”, - сказаў Януш Мандзюк (Janusz Mandziuk) з паліцыі ў горадзе Пуцк (Puck).
Нябожчыку 30-35 гадоў. Паліцыя стараецца высьветліць яго асобу. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ён ехаў на мора разам зь яшчэ адной асобай. Паліцыя не выключае, што мужчына мог зьдзейсьніць самагубства.
Рух цягнікоў на трасе адбываецца нармальна.
аз

Цела мужчыны было знойдзенае ў туалеце цягніка, які ехаў з Варшавы на Хэль, то бок на паўвыспу на Балтыйскім моры. Паліцыя й пракуратура вызначаюць абставіны яго сьмерці.

„Цела мужчыны знайшла адна з пасажырак. Цягнік быў прыпынены ва Ўладыславове (Władysławowo), дзе ад складу быў адлучаны вагон зь нябожчыкам. Цяпер у ім працуюць пракурор і судова-мэдыцынскія экспэрты”, - сказаў Януш Мандзюк (Janusz Mandziuk) з паліцыі ў горадзе Пуцк (Puck).

Нябожчыку 30-35 гадоў. Паліцыя стараецца высьветліць яго асобу. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ён ехаў на мора разам зь яшчэ адной асобай. Паліцыя не выключае, што мужчына мог зьдзейсьніць самагубства.

Рух цягнікоў на трасе адбываецца нармальна.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт