Logo Polskiego Radia
Print

У Бэльгіі й Румыніі адключыліся рэактары на АЭС

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.07.2018 10:58
У адзін дзень у розных эўрапейскіх краінах адбылося адключэньне рэактараў АЭС ад энэргасетак краіны.
Бэльгійская атамная электрастанцыя «Ціанж» (Tihange)Бэльгійская атамная электрастанцыя «Ціанж» (Tihange)commons.wikimedia.org/Hullie/CC BY-SA 3.0

У адзін дзень у розных краінах Эўропы адбылося адключэньне рэактараў АЭС ад энэргасетак краіны.

У Бэльгіі на АЭС «Ціанж» (Tihange) з-за электрамэханічнай паломкі адбылася экстранае спыненьне другога рэактара.

Як адзначаецца, аварыя не нясе пагроз жыхарам краіны й навакольнаму асяродзьдзю. Паводле кампэтэнтных службаў, аварыя тычыцца няядзернымі часткі, таму няма неабходнасьці непакоіцца.

Так, непаладкі адбыліся з-за праблем з падключэньнем да высакавольтнай сеткі. Пакуль у кампаніі ня могуць назваць тэрміны перазапуску рэактара магутнасьцю ў 1008 МВт.

У гэты ж дзень адбылося аўтаматычнае адключэньне ад Нацыянальнай энэргетычнай сыстэмы першага рэактара румынскай атамнай электрастанцыі ў горадзе Чэрнаводэ.

Паводле кіраўніцтва румынскага канцэрна, які адказвае за выкарыстаньне атамнай энэргіі, раптоўнае аўтаматычнае адключэньне рэактара ніяк не паўплывала на насельніцтва, пэрсанал станцыі й навакольнае асяродзьдзе.

Паводле папярэдніх дадзеных, адключэньне рэактара адбылося з-за ілжывага сыгналу, які паступіў ад турбіннай сыстэмы.

Спэцыялісты працуюць над ліквідацыяй прычыны непаладкі, каб падключыць рэактар да Нацыянальнай энэргасыстэмы.

паводле корреспондент/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт