Logo Polskiego Radia
Print

Сьпікер Сэнату РП Станіслаў Карчэўскі сустрэўся з Міхаілам Мясьніковічам

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.07.2018 09:32
Ёсьць зрух у пытаньні навучаньня дзяцей у польскіх школах, але ў справе легалізацыі СПБ не дамовіліся.
Станіслаў КарчэўскіСтаніслаў КарчэўскіPAP/Leszek Szymański

Сьпікер Сэнату РП Станіслаў Карчэўскі сустрэўся ў Менску з старшынём Савета Рэспублікі Міхаілам Мясьніковічам.
Станіслаў Карчэўскі падчас візыту ў Беларусь, прымеркаванага да ўрачыстасьцяў з нагоды 30-годзьдзя Саюзу палякаў Беларусі, правёў у Менску перамовы са старшынём Савета Рэспублікі Міхаілам Мясьніковічам. Палітыкі абмеркавалі шэраг пытаньняў, якія тычацца двухбаковых адносін і супрацоўніцтва, а таксама гаварылі на тэму сытуацыі палякаў у Беларусі. Падводзячы вынікі перамоваў, польскія ўлады кажуць пра «важным крок» у польска-беларускіх адносінах.
Як перадае карэспандэнт Польскага радыё, беларускія ўлады паабяцалі, што ня будуць абмяжоўваць доступ дзяцей з польскіх сем'яў да навучаньня ў школах на польскай мове. Раней мясцовыя органы самакіраваньня штучна ўсталёўвалі ліміт месцаў у першых клясах. «Цяпер кожнае дзіця, чые бацькі пададуць адпаведную заяву, будзе прыняты ў польскамоўнай кляс», – сказаў сьпікер Станіслаў Карчэўскі.
Карчэўскі і Мясьніковіч гаварылі таксама аб легалізацыі непрызнанага беларускім урадам Саюзу палякаў на Беларус», чаго дамагаюцца прадстаўнікі польскай нацыянальнай меншасьці. Пералому не было, але, на думку Станіслава Карчэўскага, прагнозы станоўчыя.

Сьпікер Сэнату РП Станіслаў Карчэўскі сустрэўся ў Менску з старшынём Савета Рэспублікі Міхаілам Мясьніковічам.

Станіслаў Карчэўскі падчас візыту ў Беларусь, прымеркаванага да ўрачыстасьцяў з нагоды 30-годзьдзя Саюзу палякаў Беларусі, правёў у Менску перамовы са старшынём Савета Рэспублікі Міхаілам Мясьніковічам. Палітыкі абмеркавалі шэраг пытаньняў, якія тычацца двухбаковых адносін і супрацоўніцтва, а таксама гаварылі на тэму сытуацыі палякаў у Беларусі. Падводзячы вынікі перамоваў, польскія ўлады кажуць пра «важным крок» у польска-беларускіх адносінах.

Як перадае карэспандэнт Польскага радыё, беларускія ўлады паабяцалі, што ня будуць абмяжоўваць доступ дзяцей з польскіх сем'яў да навучаньня ў школах на польскай мове. Раней мясцовыя органы самакіраваньня штучна ўсталёўвалі ліміт месцаў у першых клясах. «Цяпер кожнае дзіця, чые бацькі пададуць адпаведную заяву, будзе прыняты ў польскамоўнай кляс», – сказаў сьпікер Станіслаў Карчэўскі.

Карчэўскі і Мясьніковіч гаварылі таксама аб легалізацыі непрызнанага беларускім урадам Саюзу палякаў на Беларус, чаго дамагаюцца прадстаўнікі польскай нацыянальнай меншасьці. Пералому не было, але, на думку Станіслава Карчэўскага, прагнозы станоўчыя.

IAR/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт