Logo Polskiego Radia
Print

Як польскія лётчыкі абаранялі Вялікабрытанію ад Гітлера (ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.08.2018 18:47
  • Dywizjon 303.mp3
2 жніўня 1940 году быў створаны Дывізіён 303 – легендарнае польскае авіяцыйнае падразьдзяленьне, якое абараняла Туманны Альбіён.
Piloci Dywizjonu 303. Zdjęcie ilustracyjnePiloci Dywizjonu 303. Zdjęcie ilustracyjnecommons.wikimedia.org/Public Domain CC0

2 жніўня 1940 году быў створаны Дывізіён 303 – легендарнае польскае авіяцыйнае падразьдзяленьне, якое абараняла Туманны Альбіён у шэрагах брытанскай каралеўскай арміі. Польскі атрад лічыцца адным з найлепшых авіяцыйных падразьдзяленьняў часоў Другой сусьветнай вайны.
Летам 1940 году пачалася Бітва за Англію. Так у гістарыяграфіі называецца канфлікт у паветры паміж нямецкімі й брытанскімі лётчыкамі. Пры гэтым у брытанскіх сілах служылі лётчыкі іншых нацыянальнасьцей, у тым ліку й палякі. Гэта былі афіцэры ваенна-паветраных сіл Польшчы, якім пасьля нападу гітлераўцаў на радзіму ў верасьні 1939 году ўдалося пакінуць краіну й праз эўрапейскія дзяржавы (часам ня толькі эўрапейскія) дабрацца на Брытанскія астравы.
Калі брытанцы зразумелі, што ў іх у паветры – сур’ёзны й добра ўзброены вораг, яны вырашылі пасадзіць на самалёты ў тым ліку й іншаземцаў, хоць першапачаткова да такой ідэі падыходзілі з дыстанцыяй. І так узьнік Дывізіён 303. Успамінае Вітальд Урбановіч, польскі лётчык, які ў чыне паручніка прыняў камандаваньне падразьдзяленьнем. Архіўны запіс Польскай службы Радыё «Свабодная Эўропа» з 1980 году.
Вітальд Урбановіч: Пасьля акупацыі Францыі Гітлер лічыў, што прымусіць Англію да капітуляцыі, так як яму ўдалося зрабіць з Аўстрыяй, Чэхаславакіяй і часткова Францыяй. Ідэя захопу Вялікабрытаніі зьявілася восеньню 1939 году. Ужо тады немцы пачалі вывучаць магчымасьць дэсантаваньня на брытанскія астравы. У 1940 годзе брытанская армія не была ў стане змагацца з моцнай нямецкай арміяй. Брытанская авіяцыя таксама была слабая. Толькі брытанскі флёт быў мацнейшы чым нямецкі, аднак яго можна было нэйтралізаваць пры дапамозе авіяцыі. Нагадаю, у той час у немцаў была найлепшая ў сьвеце авіяцыя. А вось авіяцыйныя сілы Вялікабрытаніі, і перш за ўсё зьнішчальная авіяцыя, былі вельмі слабыя. І менавіта яны павінны былі бараніць Англію. У параўнаньні зь немцамі брытанская зьнішчальная авіяцыя супастаўлялася як 1:4, зразумела, на карысьць немцаў.
Польскія лётчыкі зь вялікай адвагай баранілі паветраную прастору над каналам Ла-Манш і паўднёвай Англіяй. Бітва за Англію працягвалася зь ліпеня па кастрычнік 1940 году. А сілы былі няроўныя, як згадваў Вітальд Урбановіч. Тады, у ліпені 1940 году, Люфтвафэ мела на ўзбраеньні 990 зьнішчальнікаў і 1640 бамбавікоў, Вялікабрытанія – 960 зьнішчальнікаў і 400 бамбавікоў.
Польскі дывізіён хоць і быў сфармаваны 2 жніўня, то ў першы бой уступіў 31 жніўня, зьбіваючы 6 варожых самалётаў, і не панёсшы ўласных страт.
Нягледзячы на перавагу ў сіле, немцы панесьлі паразу. У гэтым вялікая заслуга польскіх лётчыкаў. Акрамя славутага Дывізіёну 303, у шэрагах брытанскай авіяцыі былі яшчэ тры дывізіёны – адзін зьнішчальнікаў і два бамбавікоў. Акрамя таго, 81 польскі лётчык служыў у брытанскіх адзінках.
Усе польскія дывізіёны праслужылі да канца вайны й былі расфармаваныя пасьля яе заканчэньня.
Агулам лётчыкі дывізіёну зьнішчылі ў паветры й на зямлі 297 самалётаў праціўніка.
вс

2 жніўня 1940 году быў створаны Дывізіён 303 – легендарнае польскае авіяцыйнае падразьдзяленьне, якое абараняла Туманны Альбіён у шэрагах брытанскай каралеўскай арміі. Польскі атрад лічыцца адным з найлепшых авіяцыйных падразьдзяленьняў часоў Другой сусьветнай вайны.

Летам 1940 году пачалася Бітва за Англію. Так у гістарыяграфіі называецца канфлікт у паветры паміж нямецкімі й брытанскімі лётчыкамі. Пры гэтым у брытанскіх сілах служылі лётчыкі іншых нацыянальнасьцей, у тым ліку й палякі. Гэта былі афіцэры ваенна-паветраных сіл Польшчы, якім пасьля нападу гітлераўцаў на радзіму ў верасьні 1939 году ўдалося пакінуць краіну й праз эўрапейскія дзяржавы (часам ня толькі эўрапейскія) дабрацца на Брытанскія астравы.

Калі брытанцы зразумелі, што ў іх у паветры – сур’ёзны й добра ўзброены вораг, яны вырашылі пасадзіць на самалёты ў тым ліку й іншаземцаў, хоць першапачаткова да такой ідэі падыходзілі з дыстанцыяй. І так узьнік Дывізіён 303. Успамінае Вітальд Урбановіч, польскі лётчык, які ў чыне паручніка прыняў камандаваньне падразьдзяленьнем. Архіўны запіс Польскай службы Радыё «Свабодная Эўропа» з 1980 году.

Вітальд Урбановіч: Пасьля акупацыі Францыі Гітлер лічыў, што прымусіць Англію да капітуляцыі, так як яму ўдалося зрабіць з Аўстрыяй, Чэхаславакіяй і часткова Францыяй. Ідэя захопу Вялікабрытаніі зьявілася восеньню 1939 году. Ужо тады немцы пачалі вывучаць магчымасьць дэсантаваньня на брытанскія астравы.

У 1940 годзе брытанская армія не была ў стане змагацца з моцнай нямецкай арміяй. Брытанская авіяцыя таксама была слабая. Толькі брытанскі флёт быў мацнейшы чым нямецкі, аднак яго можна было нэйтралізаваць пры дапамозе авіяцыі. Нагадаю, у той час у немцаў была найлепшая ў сьвеце авіяцыя. А вось авіяцыйныя сілы Вялікабрытаніі, і перш за ўсё зьнішчальная авіяцыя, былі вельмі слабыя. І менавіта яны павінны былі бараніць Англію. У параўнаньні зь немцамі брытанская зьнішчальная авіяцыя супастаўлялася як 1:4, зразумела, на карысьць немцаў.

Польскія лётчыкі зь вялікай адвагай баранілі паветраную прастору над каналам Ла-Манш і паўднёвай Англіяй. Бітва за Англію працягвалася зь ліпеня па кастрычнік 1940 году. А сілы былі няроўныя, як згадваў Вітальд Урбановіч. Тады, у ліпені 1940 году, Люфтвафэ мела на ўзбраеньні 990 зьнішчальнікаў і 1640 бамбавікоў, Вялікабрытанія – 960 зьнішчальнікаў і 400 бамбавікоў.

Польскі дывізіён хоць і быў сфармаваны 2 жніўня, то ў першы бой уступіў 31 жніўня, зьбіваючы 6 варожых самалётаў, і не панёсшы ўласных страт.

Нягледзячы на перавагу ў сіле, немцы панесьлі паразу. У гэтым вялікая заслуга польскіх лётчыкаў. Акрамя славутага Дывізіёну 303, у шэрагах брытанскай авіяцыі былі яшчэ тры дывізіёны – адзін зьнішчальнікаў і два бамбавікоў. Акрамя таго, 81 польскі лётчык служыў у брытанскіх адзінках.

Усе польскія дывізіёны праслужылі да канца вайны й былі расфармаваныя пасьля яе заканчэньня.

Агулам лётчыкі дывізіёну зьнішчылі ў паветры й на зямлі 297 самалётаў праціўніка.

Валеры Саўко

відэа: прома-ролік мастацкага фільму Dywizjon 303, прэм'ера якога адбудзецца 31 жніўня бягучага году

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт