Logo Polskiego Radia
Print

Вэнэсуэла: замах на жыцьцё прэзыдэнта Нікаласа Мадуры

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.08.2018 10:22
Адказнасьць за замах узяла на сябе невядомая да гэтага часу апазыцыйная арганізацыя «Нацыянальны рух жаўнераў у кашулях».
PAP/EPA/MIRAFLORES PRESS OFFICE / HANDOUT

Вэнэсуэла: замах на жыцьцё прэзыдэнта Нікаласа Мадуры
Падчас прамовы на ваеннай цырымоніі, якая трансьліравалася па дзяржаўным тэлебачаньні, у бок вэнэсуэльскага прэзыдэнта быў адчынены агонь з некалькіх беспілотнікаў. У выніку выбуху, які прагучаў блізу прэзыдэнцкай сцэны, параненыя сем жаўнераў. Нікалас Мадура спыніў прамову і пазьбег небясьпекі.
Міністэрства камунікацыі Вэнэсуэлы паведаміла, што прэзыдэнт вярнуўся да сваіх абавязкаў і знаходзіцца на сувязі з найважнейшымі дзяржаўнымі чыноўнікамі ды кіраўніцтвам арміі, каб высьветліць акалічнасьці замаху.
Адказнасьць за замах узяла на сябе невядомая да гэтага часу апазыцыйная арганізацыя, якая называе сябе «Нацыянальным рухам жаўнераў у кашулях». «Нязгодным з жаўнерскім гонарам зьяўляецца ўтрымліваньне ва ўладзе тых, хто ня толькі забыў пра канстытуцыю, але і непрыстойным чынам выкарыстоўвае ўладу для ўзбагачэньня», – напісала група ў заяве.
У сваю чаргу, паводле Нікаласа Мадуры, за атаку адказвае калюмбійскі прэзыдэнт Хуан Мануэль Сантас. Мадура таксама лічыць, што крыніца фінансаваньня гэтага замаху знаходзіцца ў ЗША. Вэнэсуэльскі прэзыдэнт заявіў пра шэраг арыштаў, зьвязаных са спробай яго забойства.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт