Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы заснаваны Мэдаль стагодзьдзя вернутай Незалежнасьці

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.08.2018 10:37
Мэдаль мае памятны характар і павінен быць доказам удзячнасьці асобам, асабліва заслужаным для дзяржавы і грамадзтва.
Прэзыдэнт А. Дуда падпісаў закон аб заснаваньні Мэдаля стагодзьдзя вернутай Незалежнасьці.Прэзыдэнт А. Дуда падпісаў закон аб заснаваньні Мэдаля стагодзьдзя вернутай Незалежнасьці.PAP/Jacek Bednarczyk

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў закон, які засноўвае Мэдаль стагодзьдзя вернутай Незалежнасьці. Мэдаль мае памятны характар і павінен быць доказам удзячнасьці і павагі да асоб, асабліва заслужаных дзяржаве і грамадзтву.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда сказаў, што мэдаль нагадвае ўзнагароду, якую ў 1928 годзе заснавала Рада міністраў у сувязі з 10 гадавінай атрыманьня незалежнасьці.
«Мы таксама хочам, каб гэты мэдаль маглі атрымаць заслужаныя асобы для Польшчы, для будаваньня яе патэнцыялу і стварэньня моцнай, сучаснай дзяржавы», – гаварыў Анджэй Дуда.
На сярэбраным мэдалі знаходзяцца даты 1918-2018, лісты дубу і лаўру, а таксама напіс Polonia Rediviva – адроджаная Польшча.
«Галоўным элемэнтам гэтага мэдалю зьяўляецца арол у кароне. У арла распасьцёртыя крылы, паколькі ён хоча падняцца ў неба. Ён гатовы, хоча ляцець і ўздымацца ўсё вышэй так, як мы хочам, каб уздымалася нашая краіна», – гаварыў польскі прэзыдэнт.
Мэдаль будзе ўручацца прэзыдэнтам ці па просьбе прэм’ер-міністра, міністраў, ваяводаў. Яго могуць атрымаць польскія грамадзяне. Мэдаль будзе прызнавацца ў часе сьвяткаваньня 100-годзьдзя атрыманьня Польшчай незалежнасьці – у 2018-2021 гадах.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт