Logo Polskiego Radia
Print

Да 16 жніўня будуць працягвацца кансультацыі ў ЭЗ у справе зьмены часу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.08.2018 11:25
Кампанія стала адказам на рэзалюцыю Эўрапейскага парлямэнту, які выказаўся за ліквідацыю зьмены часу.
pixabay.com/CC0

Да 16 жніўня будуць працягвацца кансультацыі ў ЭЗ у справе зьмены часу
Яшчэ толькі 10 дзён будуць працягвацца эўразьвязаўскія кансультацыі аб зьмене часу. Іх арганізавала камісія, якая запыталася ў эўрапейцаў ці яны хочуць адмяніць сакавіцкую і кастрычніцкую зьмену часу. Анкета знаходзіцца на старонцы: https://ec.europa.eu/eusurvey/runner/2018-summertime-arrangements.
Чыноўнікі з камісіі кажуць, што анкета карыстаецца вялікай папулярнасьцю. У некалькіх першых днях ад пачатку кансультацый старонка ў некаторых краінах была перагружаная.
Кампанія стала адказам на рэзалюцыю Эўрапейскага парлямэнту, які выказаўся за ліквідацыю зьмены часу і заклікаў ЭК унесьці папраўкі ў закон з 2001 году. Закон акрэсьлівае дату ўвядзеньня летняга часу ва ўсіх краінах ЭЗ і дату пераходу на зімовы час.
«Эўрапейская камісія разумее многія аргумэнты за і супраць. Дыскусія зьяўляецца складанай, а грамадзкая думка падзеленая», – так нядаўна гаварыла камісар па пытаньнях транспарту Эўрапейскага парлямэнту Віялетта Бульц.
Націскі прыхільнікаў і праціўнікаў зьмены часу настолькі моцныя, што ЭК вырашыла даведацца меркаваньні эўрапейцаў.

Яшчэ толькі 10 дзён будуць працягвацца эўразьвязаўскія кансультацыі аб зьмене часу. Іх арганізавала Эўрапейская камісія, якая запыталася ў эўрапейцаў ці яны хочуць адмяніць сакавіцкую і кастрычніцкую зьмену часу. Анкета знаходзіцца на старонцы: https://ec.europa.eu/eusurvey/runner/2018-summertime-arrangements.

Чыноўнікі з ЭК кажуць, што анкета карыстаецца вялікай папулярнасьцю. У некалькіх першых днях ад пачатку кансультацый старонка ў некаторых краінах была перагружаная.

Кампанія стала адказам на рэзалюцыю Эўрапейскага парлямэнту, які выказаўся за ліквідацыю зьмены часу і заклікаў ЭК унесьці папраўкі ў закон з 2001 году. Закон акрэсьлівае дату ўвядзеньня летняга часу ва ўсіх краінах ЭЗ і дату пераходу на зімовы час.«Эўрапейская камісія разумее многія аргумэнты за і супраць. Дыскусія зьяўляецца складанай, а грамадзкая думка падзеленая», – так нядаўна гаварыла камісар па пытаньнях транспарту Эўрапейскага парлямэнту Віялетта Бульц.

Націскі прыхільнікаў і праціўнікаў зьмены часу настолькі моцныя, што ЭК вырашыла даведацца меркаваньні эўрапейцаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт