Logo Polskiego Radia
Print

Службы не прапусьцілі ў Гдыню ангельскае сьмецьце

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.08.2018 16:12
Больш за тысячу тон сьмецьця, якое нелегальна прывезла судна ў Гдыню, вернецца ў Вялікабрытанію.
Foto: pixabay.com/CC0 Public Domain

Службы аховы навакольнага асяродзьдзя выявілі ў ліпені 45 кантэйнэраў з адходамі.

- Паводле дакумэнтаў, у іх павінны знаходзіцца сэлектыўныя плястмасавыя адходы і гума, а ў рэчаіснасьці знаходзілася звычайнае камунальнае сьмецьце, – паведаміў Ваяводзкі інспэктарат аховы навакольнага асяродзьдзя ў Гданьску.

На ўвоз у Польшчу адходаў іншых, чым дазваляецца правіламі, патрабуецца дазвол Галоўнага інспэктара аховы прыроды.

Кантэйнэры арыштаваныя ў порце і яны будуць адпраўленыя назад у Англію.

«Брытанцы пагадзіліся з нашымі вызначэньнямі і ацэнкамі грузу. Нам засталося вырашыць тэхнічныя пытаньні паміж Варшавай і брытанскім бокам», – адзначае прадстаўнік Інспэктарату па ахове прыроды ў Гданьску.

Груз адправілі шэсьць брытанскіх кампаній. Іх партнэрамі зьяўляюцца два польскія прадпрыемствы, якія займаюцца перапрацоўкай адходаў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт