Logo Polskiego Radia
Print

Іран выстраліў ракеты блізкай дальнасьці

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 11.08.2018 13:14
ЗША ўспрынялі гэта як акт скіраваны супраць іх.
Zdjęcie ilustracyjneZdjęcie ilustracyjnePixabay/StockSnap/CC0 License

Амэрыканскае кіраўніцтва лічыць, што іранскія выпрабавальныя запускі супраць карабельных ракет блізкай дальнасьці ў Армускім праліве зьяўляюцца насамрэч паведамленьнем для ЗША ў зьвязку з увядзеньнем Амэрыкай санкцый супраць Тэгерана.

Амэрыканскія санкцыі пачалі дзейнічаць у аўторак на гэтым тыдні, яны закранаюць іранскі аўтамабільны сэктар, доступ да амэрыканскай валюты, а таксама гандаль мэталямі і вугалем. 4 лістапада бягучага году будуць адноўленыя санкцыі ў дачыненьні да іранскай энэргетыкі й банкаўскага сэктару.

У адказ на гэта прэзыдэнт Ірана Хасан Рухані заявіў, што пад пагрозай можа апынуцца экспарт нафты ў рэгіёне, асабліва калі ЗША будзе аказваць ціск на сваіх саюзьнікаў, каб спыніць імпарт іранскай нафты.

ПР\юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт