Logo Polskiego Radia
Print

Два польскія ўнівэрсытэты ўключаныя ў сьпіс лепшых ВНУ сьвету

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 17.08.2018 08:23
У другой пяцісотцы - ўсе вядучыя польскія ВНУ.
Уваход у галоўны кампус Варшаўскага ўнівэрсытэтаУваход у галоўны кампус Варшаўскага ўнівэрсытэтаPixabay/Kamyq/Public Domain

Два польскія ўнівэрсытэты ўключаныя ў сьпіс 500 лепшых ВНУ сьвету – у гэтак званы шанхайскі рэйтынг.

Варшаўскі ўнівэрсытэт апынуўся ў чацьвёртай сотцы ды Ягелонскі ўнівэрсытэт – у пятай. Тыя ж вынікі былі дасягнуты польскімі ўнівэрсытэтамі і ў мінулым годзе.

Лепшым у сьвеце ВНУ прызнаны Гарвардзкі ўнівэрсытэт. Другое месца заняў Стэнфард, а трэцяе – Кэмбрыдж. Гэтыя вынікі таксама супадаюць з вынікамі мінулага года.

Акрамя таго, у чарговых пяцісот лепшых унівэрсытэтаў сьвету зьмешчаны такія польскія ВНУ, як Навукова-тэхнічны ўнівэрсытэт AGH (горнай справы і мэталюргіі) у Кракаве, Унівэрсытэт імя Адама Міцкевіча ў Познані, Варшаўскі мэдыцынскі ўнівэрсытэт, Варшаўскі палітэхнічны ўнівэрсытэт, Сілескі мэдыцынскі ўнівэрсытэт у Катавіцах, Лодзінскі тэхнічны ўнівэрсытэт, Унівэрсытэт Мікалая Капэрніка ў Торуні, Лодзінскі ўнівэрсытэт, Вроцлаўскі ўнівэрсытэт і Вроцлаўскі тэхналягічны ўнівэрсытэт.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт