Logo Polskiego Radia
Print

Кіроўная партыя пачынае перадвыбарчае турнэ па Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.08.2018 11:19
Палітыкі „Права й справядлівасьці” пачынаюць ад сустрэчаў з жыхарамі Мазовіі.
PAP/Piotr Polak

Кіроўная партыя пачынае перадвыбарчае турнэ па Польшчы
Палітыкі „Права й справядлівасьці” пачынаюць ад сустрэчаў з жыхарамі Мазовіі.
Кіроўная партыя „Права й справядлівасьць” пачынае перадвыбарчыя сустрэчы з жыхарамі Польшчы. Кіраўнік выбарчага штабу ПіС Томаш Парэмба (Tomasz Poręba) паведаміў, што ў бліжэйшым часе палітыкі „Права й справядлівасьці” будуць прадстаўляць у паасобных ваяводзтвах свае ідэі, датычныя іх разьвіцьця.
„Гэта будуць прапановы зьвязаныя з разьвіцьцём камунікацыйных шляхоў, а таксама спартыўнай і грамадзкай інфраструктураў. Мы будзем працягваць перамовы, якія на самой справе вядуцца ўжо даўжэйшы час”, - дадаў Парэмба.
Кіроўная партыя пачынае ад сустрэчаў з жыхарамі Мазовіі.
Учора на зьезьдзе ПіС у Сандомежы (Sandomierz) на паўднёвым усходзе Польшчы прэм’ер Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki) прадставіў асноўныя мэты праграмы разьвіцьця польскай вёскі.
аз

Кіроўная партыя „Права й справядлівасьць” пачынае перадвыбарчыя сустрэчы з жыхарамі Польшчы. Кіраўнік выбарчага штабу ПіС Томаш Парэмба (Tomasz Poręba) паведаміў, што ў бліжэйшым часе палітыкі „Права й справядлівасьці” будуць прадстаўляць у паасобных ваяводзтвах свае ідэі, датычныя іх разьвіцьця.

„Гэта будуць прапановы, зьвязаныя з разьвіцьцём камунікацыйных шляхоў, а таксама спартыўнай і грамадзкай інфраструктуры. Мы будзем працягваць перамовы, якія на самой справе вядуцца ўжо даўжэйшы час”, - дадаў Парэмба.
Кіроўная партыя пачынае ад сустрэчаў з жыхарамі Мазовіі.

Учора на зьезьдзе ПіС у Сандомежы (Sandomierz) на паўднёвым усходзе Польшчы прэм’ер Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki) прадставіў асноўныя мэты праграмы разьвіцьця польскай вёскі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт