Logo Polskiego Radia
Print

Летува ня будзе абскарджваць рашэньне суда па сакрэтных турмах ЦРУ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.08.2018 10:40
У траўні Эўрапейскі суд па правах чалавека пацьвердзіў, што ў Летуве працавалі сакрэтныя турмы ЦРУ.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Летува ня будзе абскарджваць рашэньня суда па сакрэтных турмах ЦРУ
У траўні Эўрапейскі суд па правах чалавека пацьвердзіў, што ў Летуве працавалі сакрэтныя турмы ЦРУ.
Летува ня будзе абскарджваць рашэньне Эўрапейскага суда па правах чалавека па справе сакрэтных турмаў ЦРУ на сваёй тэрыторыі. „Было вырашана, што гэткі крок ня мае сэнсу”, - заявілі прадстаўнікі ўладаў Летувы.
Хоць краіна мае сумневы наконт крытэрыяў ацэнкі доказаў, прынятых Эўрапейскім судом па правах чалавека, то, паводле экспэртаў, яны не зьяўляюцца дастатковай падставай для абскарджаньня прысуду.
У канцы траўня Эўрапейскі суд па правах чалавека прыйшоў да высновы, што ў 2004-2006 гадах на тэрыторыі Летувы й Румыніі працавалі сакрэтныя турмы ЦРУ. Такім чынам, паводле суда, гэтыя краіны парушылі Эўрапейскую канвэнцыю па правах чалавека, якая забараняе катаваньні й гарантуе права на свабоду, асабістую недатыкальнасьць, а таксама права на справядлівае судовае разьбіральніцтва.
Суд абавязаў Летуву выплаціць 130 тысяч эўра ў якасьці кампэнсацыі за незаконнае ўтрымліваньне на сваёй тэрыторыі палестынца Аба Зубайдата. Яго адвакаты сьцьвярджаюць, што ў 2002 годзе мужчына быў арыштаваны ў Пакістане, а пазьней утрымліваўся ў розных месцах, у тым ліку на тэрыторыі Летувы. Цяпер Аба Зубайдат знаходзіцца ў турме ў Гуантанама.
Паводле суду сакрэтная турма ЦРУ ў Летуве была разьмешчаная ў коннаспартыўным комплексе недалёка ад Вільні. З 2014 году справай займаецца Генэральная пракуратура Летувы.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт