Logo Polskiego Radia
Print

NATO: Дзеяньні альянсу на ўсходнім флянгу маюць абарончы характар

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.08.2018 13:10
Прэс-сакратар NATO лічыць беспадстаўнымі абвінавачваньні, якія прэзыдэнт Расеі накіроўвае на адрас альянсу.
The North Atlantic Council convening in 2010 with a defence/foreign minister configuration.The North Atlantic Council convening in 2010 with a defence/foreign minister configuration.By DOD photo by U.S. Air Force Master Sgt. Jerry Morrison - http://www.defense.gov/PhotoEssays/PhotoEssaySS.aspx?ID=1904 http://www.defense.gov/dodcmsshare/photoessay/2010-10/hires_101014-F-6655M-005a.jpg, Public Domain, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=11785168

NATO: дзеяньні альянсу на ўсходнім флянгу маюць абарончы характар
Прэс-сакратар NATO лічыць беспадстаўнымі абвінавачваньні, якія прэзыдэнт Расеі накіроўвае на адрас альянсу.
„Дзеяньні Паўночнаатлянтычнага альянсу на ўсходнім флянгу арганізацыі маюць выключна абарончы характар і не парушаюць міжнародных абавязацельстваў”, - заявіла прэс-сакратар NATO Аана Лунгеску.
У лісьце, накіраваным інфармацыйнаму агенцтву Reuters прадстаўніца альянсу адкінула абвінавачваньнямі, якія на адрас NATO накіраваў Уладзімір Пуцін. Нагадваем, паводле расейскага прэзыдэнта, дзейнасьць альянсу ва Ўсходняй Эўропе ўяўляе сабой пагрозу для Расеі.
Лунгеску падкрэсьліла, што альянс накіраваў на ўсходні флянг 4 тысячы ваеннаслужачых, каб абараняцца ад магчымай агрэсіі. Яна падкрэсьліла, што колькасьць натаўскіх жаўнераў непараўнальная зь сіламі, якія Расея разгарнула ва Ўкраіне, Грузіі й Малдове насуперак волі тамтэйшых урадаў.
аз

„Дзеяньні Паўночнаатлянтычнага альянсу на ўсходнім флянгу арганізацыі маюць выключна абарончы характар і не парушаюць міжнародных абавязацельстваў”, - заявіла прэс-сакратар NATO Аана Лунгеску.

У лісьце, накіраваным інфармацыйнаму агенцтву Reuters, прадстаўніца альянсу адхіліла абвінавачваньнямі, якія на адрас NATO накіраваў Уладзімір Пуцін. Нагадваем, паводле расейскага прэзыдэнта, дзейнасьць альянсу ва Ўсходняй Эўропе ўяўляе сабой пагрозу для Расеі.

Лунгеску падкрэсьліла, што альянс накіраваў на ўсходні флянг 4 тысячы ваеннаслужачых, каб абараняцца ад магчымай агрэсіі. Яна падкрэсьліла, што колькасьць натаўскіх жаўнераў непараўнальная зь сіламі, якія Расея разгарнула ва Ўкраіне, Грузіі й Малдове насуперак волі тамтэйшых урадаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт