Logo Polskiego Radia
Print

Летась Варшаву наведалі больш за 25 млн турыстаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.08.2018 09:12
Найбольш ахвотна апрача саміх палякаў Варшаву наведваюць немцы.
Стары горад у Варшаве Стары горад у Варшаве photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0.

25 мільёнаў 750 тысяч турыстаў наведалі ў мінулым годзе Варшаву.
Пра гэта сьведчаць дадзеныя справаздачы „Турызм у Варшаве ў 2017 годзе”.

Амаль 10 мільёнаў турыстаў адпачывалі ў польскай сталіцы даўжэйшы час. Каля 16 мільёнаў знаходзіліся ў Варшаве з аднадзённым візытам, паведамляе гарадзкая ўстанова.

Найбольш ахвотна апрача саміх палякаў Варшаву наведваюць немцы - 228 тысяч чалавек. Другое месца займаюць грамадзяне ЗША (207 тысяч). На трэцім апынуліся брытанцы (205 тысяч людзей), а на чацьвёртым – французы (169 тысяч чалавек). Самае цікавае, што амаль 6% усіх замежных турыстаў складаюць украінцы.

Паводле справаздачы „Турызм у Варшаве ў 2017 годзе”, у сталіцы замежныя турысты выдаткоўваюць у сярэднім каля 1 600 злотых (больш за 372 эўра). Польскія турысты ў Варшаве выдаткоўваюць у чатыры разы менш. Наведвальнікі цэняць козыры Варшавы, у тым ліку сучасны характар гораду й колькасьць зялёных зон.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт