Logo Polskiego Radia
Print

18 млн эўра дапамогі атрымае Іран ад Эўракамісіі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.08.2018 10:01
Гэта першы транш дапамогі, якая агулам складзе 50 мільёнаў эўра.
Фота: pixabay.com/CC0 Public Domain

Эўрапейская камісія акажа фінансавую дапамогу Ірану ў памеры 18 мільёнаў эўра. Сродкі прызначаны на падтрымку праектаў эканамічнага й сацыяльнага разьвіцьця Ісламскай Рэспублікі, паведамляе камісія ў сваёй заяве. Гэта першы транш дапамогі, якая агулам складзе 50 мільёнаў эўра.

„Фінансавы пакет будзе садзейнічаць умацаваньню эканамічнага супрацоўніцтва паміж бакамі, асабліва ў тых галінах, якія дадуць найбольш карысьці грамадзянам”, - спадзяецца кіраўнік зьнешняй палітыкі ЭЗ Фэдэрыка Магерыні.

Праграма дапамогі для прыватнага сэктара ахоплівае падтрымку малых і сярэдніх прадпрыемстваў, лягістычных праграмаў, супрацоўніцтва паміж прадпрыемствамі, а таксама іранскай Арганізацыі па прасоўваньні гандлю.

Супрацоўніцтва паміж Эўрапейскім Зьвязам і Іранам пашыраецца з моманту падпісаньня ў ліпені 2015 году ядзернага пагадненьня. Яго падпісанты салідарна раскрытыкавалі рашэньне амэрыканскай дыпляматыі аб выхадзе з пагадненьня.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт