Logo Polskiego Radia
Print

Дырэкцыя LOT патрабуе ад прафсаюзаў заплаціць 409 тыс. эўра за страйк

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.08.2018 12:50
Патрабаваньне тычыцца забастоўкі пэрсаналу, якой... не было.
Boeing 787-8 Dreamliner авіякампаніі LOT Boeing 787-8 Dreamliner авіякампаніі LOT фота: lot.com/Paweł Pilzak

Кіраўніцтва польскай авіякампаніі LOT патрабуе ад прафсаюзаў заплаціць 1 млн 750 тыс. злотых (амаль 409 тыс. эўра) за страты, якія фірма панесла ў сувязі з плянаванай забастоўкай. Патрабаваньне заплаціць грошы кіраўніцтва авіяліній накіравала ў прафсаюзы, якія дзейнічаюць у фірме, у прыватнасьці, прафсаюзы пілётаў і бартавога пэрсаналу. У выпадку, калі патрабаваньне ня будзе выкананае, дырэкцыя LOT падасьць справу ў суд.
Пытаньне датычыць красавіка бягучага году, калі прафсаюзы авіякампаніі заявілі, што ў выпадку невыкананьня іх патрабаваньняў, перш за ўсё фінансавага характару, працаўнікі LOT пачнуць забастоўку 1 мая. Страйк у выніку не адбыўся, але праўленьне авіякампаніі сьцьвярджае, што пагрозы з боку прафсаюзаў прывялі да таго, што частка пасажыраў магла адмовіцца ад паслуг LOT, у выніку чаго авіякампанія панесла страты. Акрамя таго, кіраўніцтва кампаніі лічыць, што падобныя акцыі прыносяць урон іміджу фірмы.
Прафсаюзы лічаць патрабаваньне дырэкцыі неабгрунтаваным і заяўляюць, што яно зьяўляецца элемэнтам ціску на працаўнікоў авіятранспартнага прадпрыемства.

Кіраўніцтва польскай авіякампаніі LOT патрабуе ад прафсаюзаў заплаціць 1 млн 750 тыс. злотых (амаль 409 тыс. эўра) за страты, якія фірма нібыта панесла з-за плянаванай забастоўкі. Патрабаваньне заплаціць грошы кіраўніцтва авіяліній накіравала ў прафсаюзы, якія дзейнічаюць у фірме, у прыватнасьці, прафсаюзы пілётаў і бартавога пэрсаналу. У выпадку, калі патрабаваньне ня будзе выкананае, дырэкцыя LOT падасьць справу ў суд.

Пытаньне датычыць красавіка бягучага году, калі прафсаюзы авіякампаніі заявілі, што ў выпадку невыкананьня іх патрабаваньняў, перш за ўсё фінансавага характару, працаўнікі LOT пачнуць забастоўку 1 мая. Страйк у выніку не адбыўся, але праўленьне авіякампаніі сьцьвярджае, што пагрозы з боку прафсаюзаў прывялі да таго, што частка пасажыраў магла адмовіцца ад паслуг LOT, у выніку чаго авіякампанія панесла страты. Акрамя таго, кіраўніцтва кампаніі лічыць, што падобныя акцыі прыносяць урон іміджу фірмы.

Прафсаюзы лічаць патрабаваньне дырэкцыі неабгрунтаваным і заяўляюць, што яно зьяўляецца элемэнтам ціску на працаўнікоў авіятранспартнага прадпрыемства.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт