Logo Polskiego Radia
Print

Кандыдат у мэры Варшавы Патрык Які адкрыў кафэ для сустрэчы з выбаршчыкамі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.08.2018 16:57
У кавярню «Jaki Cafe», якая будзе разьмяшчацца ў цэнтры польскай сталіцы, можа прыйсьці кожны грамадзянін і паразмаўляць з кандыдатам.
Кандыдат у мэры Варшавы Патрык ЯкіКандыдат у мэры Варшавы Патрык ЯкіPAP/Jakub Kamiński

Кандыдат у мэры Варшавы Патрык Які адкрыў кафэ для сустрэчы з выбаршчыкамі
Грамадзяне, якія захочуць сустрэцца з кандыдатам у мэры Варшавы ад правых палітычных сілаў Патрыкам Які, змогуць гэта зрабіць у адмысловай установе, якая атрымала назву «Jaki Cafe» і якая будзе разьмяшчацца ў цэнтры польскай сталіцы.
Палітык падчас прэс-канфэрэнцыі расказаў, што менавіта тут ён будзе сустракацца з выбаршчыкамі падчас сваіх дзяжурстваў. Паводле Які,
гэта будзе інфармацыйны пункт, дзе можна будзе даведацца аб плянах на будаўніцтва трэцяй і чацьвёртай ліній мэтро ў сталіцы. Кандыдат лічыць, што менавіта гэта зьяўляецца галоўным выклікам, які ён ставіць перад сабой у якасьці мэра Варшавы.
Кандыдат ад правых сіл адзначыў, што «Jaki Cafe» – гэта свайго роду дыскусійная пляцоўка, дзе кожны можа прадставіць сваё бачаньне па разьвіцьці камунікацыйнай інфраструктуры сталіцы.

Грамадзяне, якія захочуць сустрэцца з кандыдатам у мэры Варшавы ад правых палітычных сілаў Патрыкам Які, змогуць гэта зрабіць у адмысловай установе, якая атрымала назву «Jaki Cafe» і якая будзе разьмяшчацца ў цэнтры польскай сталіцы.

Палітык падчас прэс-канфэрэнцыі расказаў, што менавіта тут ён будзе сустракацца з выбаршчыкамі падчас сваіх дзяжурстваў. Паводле Які, гэта будзе інфармацыйны пункт, дзе можна будзе даведацца аб плянах на будаўніцтва трэцяй і чацьвёртай ліній мэтро ў сталіцы. Кандыдат лічыць, што менавіта гэта зьяўляецца галоўным выклікам, які ён ставіць перад сабой у якасьці мэра Варшавы.

Кандыдат ад правых сіл адзначыў, што «Jaki Cafe» – гэта свайго роду дыскусійная пляцоўка, дзе кожны можа прадставіць сваё бачаньне па разьвіцьці камунікацыйнай інфраструктуры сталіцы.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт